сваіх значэнняў ад глыбокай старажытнасці да наших дзён.
Скажам, лексемай племя ў старажытнарускай мове
называліся 'патомства; сям'я; родня; родзічы; калена; народ;
род; паслядоўнікі'. 3 ком плексу гэт ы х значэнняў
старабеларуская мова засвоіла толькі значэнні 'потомства;
народ; род'. Некаторыя з пералічаных значэнняў гэтага слова
прадаўжаюць жыць у народным асяродзі да апошняга часу:
племя - 'род; родзічы, радня,сваякі, радство'. У новых
гістарычных умовах лексема племя пашырыла свой
семантычны аб'ём: дыял. 'дзеці, бацъкі; развод (жывёлы)'
- літ. 'аб'яднанне некалъкі родаў у дакласавым грамадстве,
звязаных агулъным паходжаннем і блізкасцю мовы; уст.
пакаленне, патомства, род; разм. група людзей, аб'яднаных
агульнымі прыметамі, прыналежнасцю да пэўнага
сацыялънага асяродзя; аб жывёлах, птушках, аб'яднаных
якой-небудзь агулънай приметай'.2
Д ы ялект ная л ексіка выкарыст оўваецца і пры
характырыстыцы родавага сваяцтва, якое не заўсёды
супадае з нарматыўнымі намінаиыямі: баблюк, надпм.нік.
кіндуль, прымуш, прымыш, прыставень, приступа, прытула
'прымак', прымачка 'жонка прымака', брат авенка,
братавуха, браціха 'жонка брата', дзядзіна, дзядна 'жонка
дзядзькі', хрышчонік 'хросны бацъка', выхаванец 'няродны
бацька', пасербіца, пасерба 'няродная дачка', нявехна, служка,
убога 'нявестка'.
У составе слоўнікавага составу сучаснай беларускай
літаратурнай мовы ўжываюцца не толькі спрадвечныя або
ўласнабеларускія словы, але і лексічныя запазычанні з іншых
роднасных моў. Гэта перш за ўсё запазычаная лексіка,
узятая не столъкі непасрэдна з моў-крыніц, колькі з моў-
пасрэдніц, у асноўным проз пасрэдніцтва рускай мовы. Многія
запазычаныя словы, уласцівыя нарматыўнаму ўжыванню, у
народных гаворках практична амаль не ўжываюцца, бо
замест іх жывуць паўнакроўным жыццём матываваныя
ўласнабеларускія ўтварэнні. Такая група дыялектнай лексікі,
зразумела вясковаму асяроддзю, мае ўсе прадпасылкі да
сталага існавання ў нарматыўнай мове
Дадатковыя словы
абяднанне, абяднаных, абём, сямя
8 👁