зайца) - цахліць, закалыхацъ (дзіця) - засаніць, кіраваць (канем) - павадаваць, пасвіць (коней на начлезе) - начлегавацъ, прыкінуцца (дзедам) - здзедзіцца. У трэцяй групе змяшчаюцца аднаслоўныя дзеяслоўныя ўтварэнні народных гаворак, невядомыя літаратурнаму ўжыванню, дзе ім адпавядаюцъ двухслоўныя спалучэнні з канкрэтызаванымі значэннямі у формах прыметнікаў i прыслоўяў: наесціся (вадкага) - навадзіцца, стаць (чужым) - начужэць, жыць (раскошна) - раяваць, заснуць (моцна) - усоніцца. За межамі лексічнай сістэмы літаратурнай мовы знаходзяцца многія тэрміны роднасці i сваяцтва. Адны з іх захаваліся ў народна-гутарковым i нарматыўным ужыванні i з'яўляюцца вынікам пройдзенага народам гіетарычнага шляху: дзед, бацька, маці, сын, дачка, унук, пляменнік i інш. Другія ўспрымаюцца як рэгіянальны пласт слоў, якія не ўвайшлі ў нашу нарматыўную мову. Замест іх часам ужываюцца чужыя назвы тыпу кузін, кузіна, запазычаныя з французкай моеь' (eousine 'деаюрадкая сястра'). Сярод тэрмінаў сваяцтва ў народна-размоўным асяроддзі бытуюць невядомыя літпаратурнай мове разнавіднасці асоб сямейнага i родавага сваяцтва. Да назваў асоб сямейнага сваяцтва належаць: бацькавіч 'сын з рысамі бацькі', мацене 'сын з рысамі маці', братаніч 'сын з рысамі брата', сястрынец 'сын з рысамі сястры', даччанка 'дачка брата', сестраніца, сястрынка 'дачка сястры', унука, унучка 'унучка', шчураня 'праўнук', брахнінька 'брат', серадульшы 'сярэдні брат', браценнік, браціш, вуяшак 'дваюрадны брат', сыновец, сястрынец, сястрычыч ' пляменнік, сын сястры', братанец, братаніч 'пляменнік, сын брата', бальшуха, сяструха 'старшая сястра', брат ачка, браценніца, пасёстра, сяструха 'дваюрадная сястра', залувіца, звесь, звесця, швагрэня, шурачка 'сястра мужа', вуенка 'сястра бацькі, маці', браціха 'жонка брата', дзядун 'дзед', прашчур 'прадзед'. У беларускіх народных говорках да апошняга чалу маюцъ месца некаторыя тэрміны сваяцтва, якія не страцілі ўсіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
7 👁