Старонка 9
◀ / 349 ▶
АГАТОЎСКА ГРАНІЦА. Мяжа. Бязводна Зэльв. АГАЦІН ЛУГ. Луг (належаў Агаце). Дзевяткаўцы Ваўк. АГАШКА ж. Дарога. Гнесічы Навагр. АГЗЭБІХІ САД. Сад (належаў жанчыне па мянушцы «Агзэбіха»). Пяцкуны Іўеў. АГІНСКАГА ЛЕС. Лес (належаў Агінскаму). Забалацце Смарг. АГІНШЧЫНА ж. Урочышча (былое поле Агінскага). Путрышкі Гродз. АГІРАВАЕ БАЛОТА. Балота (тут шмат аеру). Волькаўшчына Смарг. АГЛЕЙБЫ мн. Лес. Янканцы Ашм. АГЛІНА ж. Лес (належаў пану Аглінскаму). Канвелішкі Воран. АГНЮЦІН ЛОГ. Урочышча. Кладнікі Іўеў. АГНЯВОЕ ДВОРЫШЧА. Урочышча (тут згарэлі хаты). Чаплічы Лід. АГРЭЙСАЎ УЧАСТАК. Зямельны надзел (належаў Агрэйсу). Круні Смарг. АГРЭХІ мн. Лес (ранейшыя палоскі ворнай зямлі – агрэхі). Свайгіні Смарг. АГУЛЕЦ м. Дарога (падзяляе палі на ўчасткі). Тапалёва Гродз. АГУЛЫ мн. Лес (каля в.Агульс). Шчуч. АГУЛЬЦОВАЯ ДАРОГА. Дарога (да станцыі Аульс). Гродз. АГУСТОЎШЧЫНА ж. Поле. Холстава Зэльв. АД ВЫГАНА. Сенажаць (каля выгану). Падбалоцце Зэльв. АДАЛЕЎСКАГА КРУШНЯ. Крушня (былое поле селяніна Адалеўскага). Якубаўцы Воран. АДАЛЬКАЎШЧЫНА ж. Урочышча (былы маёнтак Адалькі). Круглікі Гродз. АДАМАВА БАЛОТА. Сенажаць (належала Адаму). Волькаўшчына Смарг. АДАМАВА ГАРА. Пагорак (каля хаты Адама). Косічы Навагр. АДАМАВА ГРАНІЦА. Мяжа (праходзіць за палеткам Адама). Багатырэвічы Маст. АДАМАВА КЛАДКА. Кладка (яе зрабіў пастух Адам). Чаплічы Лід. АДАМАВА МЕЛЬНІЦА. Млын (яго збудаваў Адам). Руда Яварская Дзятл. АДАМАЎ ЛУГ. Луг (на былым хутары Адама). Хадзявічы Слонім. АДАМАЎШЧЫНА (АДАМАЎШЧЫЗНА) ж. Частка вёскі Граўжышкі. Ашм. АДАМІСІНО ПОЛЕ. Поле. Кукалкі Ваўк. АДАМІЦКАГА ПАЛЯНА. Паляна (тут загінуў чырвонаармеец Адаміцкі). Кемейшы Воран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 349 ▶