АБРУБЫ мн. Поле. Вішнеўка Бераст., Эйсманты Гродз.
АБРЫЎ м. Поле (побач невялікі яр, абрыў). Пладовая Маст.; Пагорак. Лозкі Шчуч.
АБРЭМШЧЫНА ж. Урочышча (былое памесце Абрэмскіх). Каленікі Гродз.
АБСОГ м. Поле. Стукалы Маст.
АБСОХ м. Сенажаць (мокрае месца). Раманавічы Шчуч.
АБУХОЎСКАЕ БАЛОТА. Сенажаць (належала Абуховічу). Новы Двор Свісл., Дубінка Гродз.
АБУХОЎСКІ ЛЕС. Лес (належаў Абухоўскаму). Верцялішкі Гродз.
АБУХОЎСКІ ХУТАР. Урочышча (былы хутар Абухоўскага). Воўпа Ваўк.
АБУХОЎШЧЫНА ж. Лес (належаў Абуховічу). Кухары Шчуч.
АБЫТОКА ж. Затока (на р.Нёман). Дзяляцічы Навагр.
АБЫХОДНІК м. Балота (непраходнае, яго абыходзілі). Крапіўніца Свісл.
АБЭРЖА ж. Урочышча (былы маёнтак). Пладовая Маст.
АВАДНІЦКА БЕРАЗІНА. Урочышча. Шыйкі Зэльв.
АВЕРКАВА ПАЛЯНА. Паляна (належала Аверку). Лозкі Шчуч.
АВЕРКАЎ РОГ. Частка поля (былая сядзіба Аверкі). Аўсяніца Шчуч.
АВЕРКАЎШЧЫНА ж. Поле (апрацоўваў Аверка). Навіны Навагр.
АВЕЧКІНА ПАША. Паша. Гервяты Астр.
АВЕЧЧЫН РОЎ. Роў (праз яго пераганялі на пашу авечак). Порайсць Воран.
АВЕЧЫЦКА ГРАНІЦА. Мяжа. Клепачы Зэльв.
АГАНЁЎШЧЫНА ж. Поле (былое балота, якое часта гарэла). Савані, Каліноўская Свісл.
АГАНЬКІ мн. Частка балота (тут уначы відаць светлячкі). Мілашэвічы, Навасёлкі Слонім.
АГАРАДЫ мн. Поле. Рудня Свісл.
АГАРАК м. Дуб (абгарэлы). Навасёлкі, Мілашэвічы Слонім.
АГАРОДНЁ н. Поле (былыя агароды вяскоўцаў). Лапухова Слонім.
АГАРОДНІК м. Поле (на месцы былых агародаў). Парэчча Гродз.
АГАРОДНІЦКАЕ БАЛОТА. Сенажаць (каля в.Агароднікі). Гродз.
АГАРОДНІЦКАЯ ДАРОГА. Дарога (да в.Агароднікі). Ханчыцы Свісл., Талькаўцы Ваўк.
АГАРОДНЫ ЛУГ. Луг (каля агародаў). Задвор'е Слонім.
АГАРОДЫ мн. Выган (за агародамі). Гербелевічы Дзятл.; Поле. Майсеевічы Ваўк., Енчы Воран.; Сенажаць. Сямкова Навагр.
АГАРОЧЧА н. Частка бору. Дубароўшчына Дзятл.
78 👁