Анамастычны слоўнік Гродзеншчыны (2005). Частка 1. Мікратапонімы. В. М. Ламака

 ◀  / 349  ▶ 
Купалы (пераважна падчас дыялекталагічнай практыкі, a таксама пры падрыхтоўцы да напісання курсавых i дыпломных працаў). У слоўніку мікратапонімы падаюцца ў алфавітным парадку з выкарыстаннем спрошчанай транскрыпцыі, з захаваннем фанетычных i акцэнтавых асаблівасцяў мясцовага вымаўлення. Пасля загалоўкавага слова паказваюцца граматычныя паметы: род для назоўнікаў адзіночнага ліку i памета «мн.», калі назва мае форму множнага ліку (да неаднаслоўных назваў кшталту ПАД АЗЯРКОМ паметы не падаюцца). Далей паказваецца прыродна-геаграфічны аб'ект, абазначаны мікратапонімам (урочышча, поле, сенажаць, лес, ручай i інш.).Кожны мікратапонім мае свой пашпарт: назва вёскі i раён, дзе зафіксаваная намінацыя (паводле адміністрацыйнага падзелу* пададзенага ў «Слоўніку назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці»). Варыянты назваў таго самага аб'екта падаюцца ў дужках адразу пасля загалоўкавага слова. Гэты слоўнік дапаўняе папярэднія публікацыі па мікратапаніміцы Гродзенскай вобласці (Ю.Ф.Мацкевіч, Я.М.Рамановіч, Л.Ф.Шаталавай, Г.У.Арашонкавай, А.К.Усціновіч, Т.Ф.Сцяшковіч, Я.І.Грынавецкене, А.П.Цыхуна i інш.), а таксама часткова ўдакладняе матэрыялы, змешчаныя ў «Слоўніку назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці» Я.Н.Рапановіча. Аўтарскі калектыў працуе над другой часткай « Анамастычнага слоўніка Гродзеншчыны» - «Антрапанімія», якая будзе змяшчаць прозвішчы насельнікаў Гродзеншчыны (спробны фрагмент да гэтай часткі апублікаваны ў «Слоўніку рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны» пад рэдакцыяй М.А.Даніловіча, П.У.Сцяцко(Гродна, 1999)). Матэрыял слоўніка будзе выкарыстоўвацца ў навучальным курсе «Беларуская дыялекталогія», а таксама пры напісанні студэнтамі курсавых i дыпломных працаў, навукоўцамі пры падрыхтоўцы навуковых артыкулаў i дысертацый. Спатрэбіцца ён таксама работнікам мясцовай улады, міліцыі, памежнікам, усім, хто ў штодзённай працы мае дачыненне да назваў мясцовых геаграфічных аб'ектаў. Антрапанімічная частка слоўніка пры яе апублікаванні паслужыць справе ўпарадкавання правапісу прозвішчаў, бо не сакрэт, што работнікі аддзелаў пашпартна-візавай служ'бы, загсаў, аддзелаў кадраў маюць шмат праблемаў, звязаных з захаваннем аднастайнасці ў напісанні прозвішчаў i імёнаў, а таксама пры перадачы іх сродкамі іншай мовы. Мікратапанімічны матэрыял да слоўніка падрыхтавалі: В.М.Ламака (літары А - I, T, У, Ф, Ц), Ж.С.Сіплівеня (літара H), П.У.Сцяцко (літары П, P, С, Ш, Э, Ю, Я), Т.А.Якубовіч (К, Л, M, X, Ч). Аўтарскі калектыў выказвае шчырую падзяку ўсім, хто дапамог у выданні слоўніка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абект, абекта, абектаў, службы
9 👁
 ◀  / 349  ▶