ПРЛДМОВА Даследаванне анамастычнай лексікі - невычэрпнага скарбу беларускай народнай мовы - актуальная задача сучаснай беларускай лінгвістыкі. Пра гэта сведчаць навукова-даследчыя працы па анамастычнай лексіцы розных рэгіёнаў Беларусі: «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» Рагаўцова B.I., Кечык С.Я., выдадзеныў 2000 п, кандыдацкая дысертацыя Г.К.Семяньковай «Прозвішчы жыхароў Віцебшчыны: структура, семантыка, геаграфія», абароненая на пачатку 2002 года ў БДПУ імя Максіма Танка, ды інш. Анамастыка Гродзеншчыны ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі вывучаная ў нязначнай ступені. Няма пакуль што грунтоўных лексікаграфічных крыніцаў па антрапаніміцы, тапаніміцы, мікратапаніміцы, за выключэннем «Слоўніка назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці» Я.Н.Рапановіча, мікратапонімаў басейна ракі Свіслач у кнізе АП.Цыхуна «Скарбы народнай мовы», мікратапонімаў асобных раёнаў Гродзеншчыны, якія ўключаны ў слоўнік «Мікратапанімія Беларусі» (пад рэдакцыяй М.В.Бірылы i Ю.Ф.Мацкевіч). Анамастычная лексіка - вельмі карысны матэрыял для даследаванняў у розных галінах навукі: у лінгвістыцы, гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі. У намінацыях геаграфічных аб'ектаў адлюстроўваюцца i перадаюцца ад пакалення да пакалення шматлікія рэаліі i паняцці з жыцця, побыту, працоўнай дзейнасці чалавека. Пераважная большасць тапонімаў паходзіць ад апелятыўнай лексікі, якая адлюстроўвае асаблівасці прыродна-геаграфічных аб'ектаў Гродзеншчыны, яе ландшафт, флору i фаўну. Значная колькасць адапелятыўных тапонімаў паказвае на характар вытворчай, гаспадарчай дзейнасці ды іншыя фактары сацыяльнага i культурнага жыцця насельнікаў Прынёманскага краю. Неаднаслоўныя мясцовыя назвы, утвораныя ад уласных імёнаў, мянушак i прозвішчаў, нясуцьу сабе каштоўныя звесткі пра даўнейшы i сучасны стан іменаслову гарадзенцаў. На матэрыяле мясцовых геаграфічных назваў можна прасачыць цэлы шэраг моўных, сацыяльна-культурных фактаў, абумоўленых гістарычным суседствам тэрыторыі Гродзеншчыны з Польшчай i Літвой. «Анамастычны слоўнік Гродзеншчыны», падрыхтаваны супрацоўнікамі навукова-даследчай лабараторыі «Вывучэнне народнай мовы Гродзеншчыны» пры ГрДУ імя Янкі Купалы, часткова ліквідуе недахоп матэрыялу па згаданай праблеме. Першая яго частка «Мікратапонімы» змяшчае каля 10,5 тысячы мікратапонімаў - назваў дробных геаграфічных аб'ектаў (лясоў, палёў, лугоў, сенажацяў, пашаў, невялікіх вадаёмаў i г.д.), сабраных навукоўцамі НДЛ i студэнтамі аддзялення беларускай i славянскай філалогіі ГрДУ імя Янкі
Дадатковыя словы
абектаў, вывўчаная
14 👁