БАЦЯН м. Сенажаць (часта тут можна бачыць бацяноў (буслоў)). Целякі Смарг.
БАЦЯННІК м. Выган. Чэхі Астр.
БАЦЯНОЎ ЛУГ. Луг (былы хутар Бацяна). Дзевяткаўцы Ваўк.
БАЧНЭ н. Лес. Лапухова Слонім.
БАШКОЎ АЛЕШНІК. Лес. Ведравічы Дзятл.
БАШУЧЫСІНА КРЫНІЦА. Крыніца (пры дарозе да хутара Башучыхі). Хадзяўляны Дзятл.
БАШЫ мн. Балота. Сабаляны Гродз.
БАШЫЛАЎШЧЫНА ж. Луг (належаў памешчыку Башылаву). Селівонкі Дзятл.
БАЯВАЯ КАНАВА. Канава. Шчорсы Навагр.
БАЯРКА ж. Рэчка. Сямкова Навагр.
БАЯРСКАЯ ГОРКА. Пагорак (каля вёскі Баяры). Воран.
БАЯРСКІ ЛЕС. Лес. Дакудава Лід., Мілашэвічы Слонім.
БАЯРШЧЫНА ж. Поле. Альхоўка, Заполле Навагр.
БАЯРЫ мн. Могілкі (хавалі багатых людзей – баяраў). Мілашэвічы Слонім.
БАЯРЫШКА н. Сенажаць. Ліпнікі Шчуч.
БЕГЕРАЎ ЛУГ. Луг. Лапухова Слонім.
БЕДАКАВА ПОЛЕ. Поле. Вугляны Смарг.
БЕЖАНЦАВА МАГІЛА. Магіла (пахаваныя бежанцы). Бершты Шчуч.
БЕЗДЗЯЛЯЎШЧЫНА ж. Балота. Петрашоўцы Ваўк.
БЕЗЫМЯНКА ж. Канава. Дзяляцічы Навагр.
БЕКІШАЎ ПЛЯЦ. Урочышча (тут жыў Бекіш). Еўлашы Шчуч.
БЕКІШАЎ ХОЛМ. Частка лесу. Калечыцы Шчуч.
БЕЛА ДАЛІНА. Даліна (расце чаромха). Дашкаўцы Маст.
БЕЛАВЕЖА. Лес. Духаўляны Ваўк.
БЕЛАГА АГАРОД. Агарод (належаў Беламу). Міжэрычы Зэльв.
БЕЛАГРУЦКАЯ ГАРА. Пагорак (каля в.Белагруда). Любары Лід.
БЕЛАГРУЦКІ КАСЁЛ. Касцёл (у в.Белагруда). Чаплічы Лід.
БЕЛАГРУЦКІ МОСТ. Мост (каля в.Белагруда). Заборцы Лід.
БЕЛАГРУЦКІ ПЛЯЖ. Пляж (каля в.Белагруда). Чаплічы Лід.
БЕЛАГУРНАЎСКАЯ ВОЗЕРА. Возера (каля в.Белагурна). Мяляхавічы Дзятл.
БЕЛАДЗЕДАВА ДАРОГА. Дарога (да хаты Беладзеда). Вострава Зэльв.
БЕЛАЕ БАЛОТА. Балота. Косцевічы Зэльв., Круні Смарг.
БЕЛАЕ ВОЗЕРА. Возера. Белая Вада Астр., Пладовая Маст.
БЕЛАЗЁРАЎСКА ДАРОГА. Дарога. Кладнікі Іўеў.
79 👁