БАСЕЎ МОСТ. Мост. Свайгіні Смарг.
БАСІНА САЖАЛКА. Сажалка (каля хаты Басі). Раманавічы Шчуч.
БАСНІКАЎ АГАРОД. Агарод. Куклічы Свісл.
БАСТРУЧА ГАРА. Пагорак. Васілевічы Гродз.
БАСЫНАВА н. Сенажаць. Заполле Маст.
БАСЭЦКАЯ ТРЫБА. Частка лесу (некалі тут нібы высякалі лес босыя людзі). Старадворцы Шчуч.
БАТАРАНАВА ЛЕС. Лес. Добавічы Іўеў.
БАТАРЭІ мн. Сенажаць. Гаравічы Навагр.
БАТЛАГІ мн. Поле. Ялоўшчына Гродз.
БАТРАКІ мн. Поле. Казлоўшчына Ашм.; Сенажаць. Якубаўцы Воран.; Частка вёскі. Ганчары Іўеў., Лямошаўцы Шчуч.; Частка сяла (жылі батракі). Пасуцічы Зэльв.
БАТРАКОЎ АГАРОД. Агарод (належаў Батраку). Мацвееўцы Ваўк.
БАТРАЦКАЕ н. Сенажаць. Сухая Даліна Гродз.
БАТРАЦКАЕ ПОЛЕ. Поле. Прырэчча Слонім.
БАТРАЦКІ БРОД. Брод. Свайгіні Смарг.
БАТРАЧЧЫНА ж. Урочышча. Лаша Гродз.
БАТРАШЧЫНА ж. Сенажаць. Мікалаеўшчына Слонім.; Частка вуліцы. Вялікія Вераб'евічы Навагр.; Поле (апрацоўвалі батракі). Буцілы Лід.
БАТУРАВА ЛАЗНЯ. Лазня (належыць Батуру). Свайгіні Смарг.
БАТУЦКІ БЯРЭЗНІК. Бярозавы гай (каля в.Батукі). Чэневічы Іўеў.
БАТЭЯВО н. Сенажаць. Заполле Маст.
БАЎБЯНКА ж. Луг. Кальчуны Ашм.
БАЎДУР м. Пагорак. Калінаўка Зэльв.
БАЎКУН м. Сенажаць і поле (на месцы непраходнага балота). Руда Яварская Дзятл.
БАЎТРУКОВАЯ ДАРОГА. Дарога. Газа Астр.
БАЎТРУКОВАЯ КАНАВА. Канава. Фалькавічы Лід.
БАХАРАВА н. Частка лесу (тут жыў Бахар). Дубароўшчына Дзятл.
БАХАРАЎ САД. Сад (належаў Бахару). Дашкаўцы Маст.
БАХМАЦКАЯ КАПЛІЦА. Капліца (у вёсцы Бахматы). Заборцы Лід.
БАХОНА ж. Рэчка (паводле падання: некалі тут цыганка Бахона не ўтрымала ў руках сваё дзіця і яно ўпала ў рэчку, утапілася). Кайшоўка Карэл.
БАЦВІНЕШКІ мн. Поле (належала Бацвіну). Кемейшы Воран.
81 👁