Анамастычны слоўнік Гродзеншчыны (2005). Частка 1. Мікратапонімы. В. М. Ламака

 ◀  / 349  ▶ 
с РЭЧКА ж. Лес (у ім цячэрэчка). Малая Воля Дзятл.; Рэчка. Заполле Мает.; Сажалка. Пладовая Мает.; Ручай. Лямошаўцы Шчуч.; Поле. Лозкі Шчуч. РЭЧКАЎСКА ДАРОГА. Дарога (упіраецца ў болота, з якога выцякае некалькі ручаёў). Мігова Гродз. РЭЧК1 мн. Луг. Верцялішкі, Казіміраўка, Карашава Гродз.; Ручай (nadaeў раку Котра). Абухава Гродз.; Болота. Ханявічы Свісл. САБАЛЁВЫ ШВЫ. Часткалугу. Вайкалы Шчуч. САБАЛЁЎ КАМЕНЬ. Валун (каля сядзібы Соболя). Міжэрычы Зэльв. САБАЛЁЎКА ж. Лес (каля в.Сабалькі). Рудня Свісл.; Дарога (да в.Сабалькі). Церахавічы Свісл.; Сенажаць (каля в.Сабалькі). Свісл. САБАЛЕ'ЎСКАГА ДАМБА. Дамба (належала Сабалеўскаму). Міжэрычы Зэльв. САБАЛЁЎСКІЯ СМУTI. Поле (каля в.Сабалькі). Ханявічы Свісл. САБАЛЁЎСКІЯ ЯМЫ. Лес (каля в.Сабалькі). Церахавічы Свісл. САБАЛГНАЯ ПАСЕКА. Частка лесу (былая пасека Соболя). Амбілеўцы Шчуч. САБАЛЬСКА'Я ДАРОГА. Дарога (да в.Сабалькі). Хараўшчына Свісл. САБАЛЬСКОЕ БАЛОТА. Сенажаць (каля в.Сабалькі). Свісл. САБАЛЮ'НСКАЯ J\APOTА. Дарога (да вёскі Сабачюнцы). Пяцкуны Іўеў. САБАЛЯ' МОСТ. Поле (паміж хуторам Лясніцтва i в.Сабаляны). Гродз. САБАЛЯ'НСКАЯ ДАРОГА. Дарога (да в.Сабаляны). Казіміраўка Гродз. САБА'ЧА ГОРКА. Пагорак. Навасёлкі, Ферадкі, Слонім., Гербелевічы Дзятл. САБА'ЧА ДАЛІНА. Частка вёскі (тут часта сварыліся людзі). Кукалкі Ваўк. САБА'ЧА ДАРОГА. Дарога (даСабачагаРова). Шчачынова Гродз. САБА'ЧАЕ БАЛОТА. Сенажаць. Новы Двор Свісл. САБА'ЧНІК м. Кустоўе (тут часта вылі сабакі). Сівіца Смарг. САБА'ЧЫ ГРУД. Груд (каля Сабачага Болота). Новы Двор Свісл. САБА'ЧЫ РОЎ. Урочышча, роў. Шчачынова Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сабалеўскага, сабальская, сабалюнская, сабалянская, сабачае, сабачнік, сабачы
10 👁
 ◀  / 349  ▶