Анамастычны слоўнік Гродзеншчыны (2005). Частка 1. Мікратапонімы. В. М. Ламака

 ◀  / 349  ▶ 
РЬГСІШЧА н. Часткалесу. Азарычы Слонім. РЫСОВА н. Хутар. Караняты Астр. РЬГТЫЯ мн. Частка лесу (скрозъ пары тая дзікамі). Хадзявічы Слонім. РЫТЭ'НЬКА ж. Рэчка (бярэ пачатак каля в.Рытань). Літвіны Астр. РЫУКОНІ мн. Ручай. Канвелішкі Воран. РЫШКОВА КРЬІНІЦА. Балота (тут ёсць крыніца). Васявічы Дзятл. РЫШКЯЛЁВА БАЛОТА. Урочышча (былы хутар Рышкяля). Kyкалкі Ваўк. РЫШТОК м. Частка вуліцы (тут ёсць рышток). Калеснікі Бераст. РЭДЗЬКАЎШЧЫНА ж. Поле. Калядзічы Ваўк. РЭДКАЛЕССЕ н. Лес (вельмі рэдкі). Сугакі Ваўк. РЭЗ м. Поле. Купіск, Шчорсы Навагр. РЭЗАНАЎШЧЫНА ж. Выган. Дубраўка Маст. РЭЗІКІ мн. Поле. Забагонікі Гродз. РЭЗКА ж.Дарога. Дрэчаны Свісл. РЭЗКІ мн.Поле. Аўсяніца Шчуч., Падбалоцце Зэльв.; Сенажаць. Дубінка Гродз.; Палянаў лесе. Ладзенікі, Лозкі Навагр. РЭЙКАЎШЧЫНА ж. Частка лесу. Мілявічы Маст. РЭЙШК1 мн. Урочышча (тут жыў Рэйнік). Пескі Маст. РЭЙНІЦКІ ЛЕС. Лес (належаў Рэйніку). Пескі Маст. РЭКАЎШЧЫНА ж. Лес. Пораслі Лід. РЭКСЦІ мн. Хутар. Сяло Лід. РЭМКАЎШЧЫНА ж. Балота. Клёны, Ятра Навагр. РЭМУНТАВА н. Луг. Засецце Дзятл. РЭН1НА ТАРА. Пагорак (на ім стаіць хата Рэні). Багатырэвічы Маст. РЭНЬЧЫНА АСЕЛ1ЦА. Луг (належаў Рэньцы). Нястанішкі Смарг. РЭПІШКІ мн. Сенажаць. Расальшчына Іўеў. РЭПІШЧА н. Поле. Дабраволя Свісл.; Балота. Станчыняты Смарг. РЭПНІШЧА н. Балота. Мастаўляны Маст. РЭПУШЫХА ж. Поле (на ім расла рэпа). Клім Іўеў. РЭСКА ж. Сцежка. Стральцы Маст. РЭСКІ мн. Поле. Аўсяніца Шчуч. РЭЎЛЯ ж. Поле i сенажаць (тут лсыў Рэўля). Навіны Навагр. РЭЦІ мн. Балота. Сухінічы Зэльв. РЭЦІЦКІ МОСТ. Мост (праз балота nad назван Рэці). Сухінічы Зэльв. РЭЧАЧКА ж. Ручай (ynadae ў р.Лоша). Чэхі Астр. p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рытэнька
10 👁
 ◀  / 349  ▶