Старонка 25
◀ / 349 ▶
АЎСЯННІК м. Лес (каля поля, дзе сеялі авёс). Шылавічы Ваўк. АЎТУХОЎ ВЫГАН. Паша (побач жыў Аўтух). Бабічы Шчуч. АЎЧАРНІК м. Паша (тут стаяла панская аўчарня). Дашкаўцы Маст. АЎЧАРНЯ ж. Выган (тут стаяла калгасная аўчарня). Рагозніца Маст. АФІЦЫНЯ (АФІЦЫЙНЯ) ж. Будынак (належаў пану, прызначаўся для прыёму афіцыйных гасцей). Вердамічы, Ханчыцы Свісл.; Былая панская сядзіба. Пагародна Воран., Жамыслаўль Іўеў. АФІЦЭРАВА ПОЛЕ. Поле (належала Афіцэру). Нарбутавічы Дзятл. АХОДНІК м. Поле. Малькавічы Маст. АХОЦКІ ЛЕС. Лес. Гервяты Астр. АШУРКАВА н. Лес (належаў пану Ашурку). Каліноўская, Церахавічы Свісл. АШЧАЛЬНІК м. Лес (у ім шмат ляшчыны). Дарані Свісл. АШЧЭП м. Лес. Студзенікі Свісл.; Хутар. Навасёлкі Свісл. АШЫЕК м. Лужок (выцягнутай формы). Малдуці Дзятл. АШЭЎШЧЫНА ж. Глінішча. Свайгіні Смарг. АЭРАДРОМ м. Поле (у час вайны тут быў аэрадром). Клепачы Зэльв.; Частка лесу (тут быў партызанскі аэрадром). Бенякoні Воран., Вострава Маст. Б БААДЭ м. Сенажаць. Тужаўляны Гродз. БАБАЁЎШЧЫНА ж. Частка лесу. Амбілеўцы Шчуч. БАБАЙКІ мн. Балота. Сабаляны Гродз. БАБАЛЁЎКА ж. Лес. Майсеевічы Ваўк. БАБАНОВА КРУШНЯ. Крушня (побач з хатай Бабана). Тэлькаўшчына Іўеў. БАБАНОЎ ЛУГ м. Луг (належаў Бабану). Тэлькаўшчына Іўеў. БАБАНОЎ САД. Сад (належаў Бабану). Тэлькаўшчына Іўеў. БАБАНОЎ ШНУР. Частка поля (належала Бабану). Тэлькаўшчына Іўеў. БАБАЎ ГАРА. Пагорак. Хрустава Свісл. БАБЕНЯЎ ГРУД. Поле (належала Бабеню). Буцілы Лід. БАБІЛІ мн. Частка вуліцы (тут жылі мужчыны, якія адслужылі ў войску па 25 год, іх называлі «бабілямі»). Заполле Навагр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 349 ▶