АСТАПАЎ ВЫГАН. Паша. Еўлашы Шчуч.
АСТАТКІ мн. Поле. Войдзевічы Маст.
АСТАШЫН ГРУД. Пагорак (мяжа паміж вёскамі Холстава і Бародзічы). Холстава Зэльв.
АСТРАВЕЦ м. Балота (формай нагадвае востраў). Воўпа Ваўк., Аўсяніца, Бабічы Шчуч.
АСТРАВОК м. Урочышча. Гіры Астр.; Лес. Парэчча Слонім., Студзенікі Свісл.; Луг. Селівонкі Дзятл., Клепачы Зэльв.; Частка вёскі. Загор'е Карэл., Задвор'е Слонім.
АСТРАВУХАЎ САСОННІК. Лес (належаў Астравуху). Чаплічы Лід.
АСТРАВЭ мн. Балота. Купіск Навагр.
АСТРАЖОК м. Поле. Вераб'евічы Слонім
АСТРАЎКІ мн. Балота. Малькавічы Маст., Ліпнікі Шчуч., Куклічы Свісл.
АСТРАЎНОЕ БАЛОТА. Балота (на ім ёсць астраўкі). Слаўчыненты Смарг.
АСТРОЎСКІЯ ПАЛЯНЫ. Поле (належала Астроўскаму). Бабічы Шчуч.
АСТРОЎШЧЫНА ж. Лясны масіў. Забагонне Зэльв.
АСТРЫНКА ж. Рэчка і сенажаць (каля п.Астрына). Шчуч.
АСТРЫНСКАЕ ВОЗЕРА. Возера. Астрына Шчуч.
АСТРЫНСКІ КАНЕЦ. Частка вёскі (па дарозе да п.Астрына). Бакшты Шчуч.
АСЬМІНКА ж. Поле. Княжаводцы Маст.
АСЬМІНКІ мн. Паша. Моцькаўцы Ваўк.
АСЬМІНЫ мн. Поле. Церахавічы Свісл.
АСЯНОЎКІ мн. Балота. Свайгіні Смарг.
АСЯРОДАК м. Частка вёскі (цэнтр). Заполле Навагр., Кукалкі Ваўк.; Лес. Каліноўская, Церахавічы Свісл.; Поле. Савані Свісл., Бакшты Шчуч.
АСЯРЭДАК м. Поле (сярод лесу). Мілашэвічы, Навасёлкі Слонім.
АТМЕН м. Поле (на ім вырошчвалі кмен). Ханчыцы Свісл.
АТНОГА ж. Лес. Каліноўская Свісл.
АТОЖАЛЬНІК ж. Хмызняк. Граўжышкі Ашм.
АТУБРАЦЬ ж. Поле. Вольдзікі Іўеў.
АЎГУЛЁЎ ХУТАР. Поле (былы хутар Аўгуля). Нястанішкі Смарг.
АЎГУЛЁЎКА ж. Ускраек лесу (тут жыў Аўгуль). Юрчуны Астр.
АЎГУСТОВАК м. Урочышча (былы маёнтак караля Станіслава Аўгуста). г.Гродна.
АЎДОЛІН ВАЛУН. Валун (на былым полі Аўдолі). Асіпаўцы Воран.
АЎКШТОЛЯ ж. Хутар. Попішкі Астр.
80 👁