ТАНЬ, ДЫ ТАВАРУ НІ ТАНЬ. Гавораць пры куплі і сватаўстве. Можна і танна за тавар даваць, але не трэба казаць, што тавар неякасны. Насовіч: Тань, да товару не гань. ТАПОР У КАРЧМУ ПАПЁР, А СЯКЕРА ДОМА СЯДЗЕЛА. Гаспадар і гаспадыня. ТВАЁ ДЗЕЛА ЦІЛЯЧЧА: З'ЕЎ ПОІЛА ДЫ АТПРУЦЬ У ХЛЕЎ. Звычайна загадваюць дзецям, каб тыя не ўмешваліся ў размовы старэйшых. Федароўскі: Твоё дзело з носа ды ў рот. ТОЕ МАЮ, ШТО Ў РУКАХ ТРЫМАЮ. Пра таго, хто не верыць абяцанкам і напавер не дае. Насовіч: Тагды маю, калі ў руках трымаю; Федароўскі: Тагды маю. як у руках трымаю. ТОЙ ГОСЬЦЬ ІЗНОЎ ЁСЫДЬ. Кажуць, калі з'яўляецца непажаданая асоба. Федароўскі: Ні ў час ні ў раз госці. ТОЙ САБАКА НЯ БРЭША, ШТО СПАТАЙКА КУСАЯ. Пра благога чалавека, які каму-н. спадцішка шкодзіць, зводнічае, удае вышэй стаячым асобам. Федароўскі: Ні бойся сабакі звяглівага, да бойся маўчалівага; Кажан сабака брэша, да ні кажан кусае. ТОЙ СЬМЯЕЦЦА, ХТО БУДЗЯ СЬМІЯЦЦА АПОШНІМ. Гаворыцца як папярэджанне не насміхацца з каго-н., не ведаючы, чым закончыцца яго дзеянне, учынак, справа. Можа аказацца, хто смяяўся першым, таму будзе не да смеху. Лепешаў: Добра смяецца той, хто смяецца апошнім; Грынолат: Смяецца той, хто смяецца апошні. ТОЛЬКІ ТОЕ ПРАВА I ПРАЎ. Калі адну і тую ж работу прыходзіцца паўтараць не адзін раз. ТРЭБА ВЕХТЯ I НАЖА, ДЫ К БУДЗЕ ДОБРАЯ ДЗІЖА. Прымаўляюць, калі нейкая хвароба ці пашкоджанне здарылася ад неахайнасці. ТРЭБА, КАБ БЫЎ ВОЎК СЫТЫ Й КОЗЫ ЦЭЛЫ. Гавораць, калі даводзіцца дагаджаць двум супрацьлеглым бакам з рознымі поглядамі, інтарэсамі і г. д. Насовіч: I воўк сыты, і козы цэлы; Федароўскі: Трэба так зрабіць, каб быў воўк сыты і козы цэлы. ТРЭБА КАВАЦЬ ЗЯЛЕЗА, ПАКУЛЬ ГАРАЧАЯ. Кожную работу трэба выконваць своечасова. Федароўскі: Куй жалеза, пукі гарачо, бо як астыне, то ні ўкусіш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, зеў, зяўляецца
15 👁