ТРЭБА ТАК ЖЫЦЬ, ЯК НАБЯЖЫЦЬ *. Трэба жыць, як выпадае, улічваючы розныя непрадбачаныя абставіны, якія сустракаюцца ў жыцці. Насовіч: Трэба так жыць, як у своём калодзезе набяжыцъ. ТРЭБА ТАК ЗРАБІЦЬ, КАБ БЫЛО ШТО З 'ЕСЦІ I ПРАШЦЬ. Гавораць гэтак, калі трэба вынаходзіць розныя спосабы, каб заладзіць усе бягучыя патрэбы, ліквідаваць усе хібы, недахопы ў якой-н. справе. ТРЭБА ТЫМ РОГАМ ЧАСАЦЦА, ЯКІМ ДАСТАНЕШ *. У гаспадарцы трэба кіравацца так, як зручней. Рапановіч: Трэба часацца тым рогам, якім дастанеш. ТЫ БАЧЫШ ПАД ЛЕСАМ, АЛІ НЕ БАЧЫШ ПАД НОСАМ. Калі нехта бачыць чужыя хібы, а не бачыць сваіх. Федароўскі: У чужом оку i парушынку ўгледзім, а ў своём і цэлай калоды ні пабачым. ТЫ, БРАТ МОЙ, А ЕШ ХЛЕБ СВОЙ. Кожны мусіць жывіцца з сваей працы. - ТЫ ВАЛА КАРМІЎ? - КАРМІЎ. - ПАІЎ? ПАІЎ. - ДЫК ІД31 ЗАПРАГАЦЬ. - А ДЗЕ Ж ЯНЫ СТАЯЦЬ? Прымаўляюць, калі падловяць спрытнага манюку. ТЫ НАША, А Я ВАША, - А ХТО Ж НАМ ХЛЕБА НАПАША? Прыгаворвае малазаможны чалавек малазаможнаму, калі той звяртаецца да яго за дапамогай. У У БОГА ВЕРУ, А БОГУ НЯ ВЕРУ. Пра таго, хто слепа спадзяецца на нешта. Рапановіч: Бог то Бог, дый сам не будзь плох: Богу багаваць, й нам працавацъ; Федароўскі: У Бога вер, а Богу не вер. У БОГА ДНЕЙ НЯ РЭШАТА. Кожны дзень мы мусім рабіць нешта карыснае. Дні не трэба рэшатам мераць, каб не высыпаліся, хутка прайшлі. У БЯДЗЕ ЖАЛАСБНІКАЎ ШМАТ, А ПАМАГАЦЬ НЕКАМУ. Пацярпеўшаму пераважна спачуваюць, а не дапамагаюць. Насовіч: Жаль увагі не маець; Жаль мне цябе, да не так, як сябе. У ВАС АДПЕЛІ, А Ў НАС АД'ЕЛІ. Гэтак жартуюць з моладзі, якая позна прыйшла з ігрышча ды спазнілася на вячэру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аделі
11 👁