У ВОСІНЬ I ВІРАБЕЙ БАТАТЫ *. Гэтак прамаўляюць бацькі, калі адкладваюць вяселле сына або дачкі на восень, і крэдытор, калі даўжнік просіць яго адтэрмінаваць доўг на восень. У ГАСПАДЫНІ РАБОТА АДНА, ТРЭБА ЯЕ РАБІЦЬ ШТОДНЯ. Пра штодзённую цяжкую i аднастайную працу гаспадыні. У ГАСЬЦЯХ ДОБРА, А ДОМА ЛЕШ *. Кажуць, калі збіраюцца іеці з гасцей або пасля вяртання дамоў. Федароўскі: У гасціне добра, а ў дома лепей; Грынолат: У гасцях добра, а дома лепш. У ДАСТАТКУ РЫБКУ СКОБЛЮЦЬ, А Ў НІСТАЧЫ 3 ЛУСКОЙ ЯДУЦЬ. Прымаўляе бядняк, калі яго папікаюць блага прыгатаванай ежай або калі ён несамавіта апрануты. У ДВУХ - РАДА, А Ў ТРОХ - ЗДРАДА. Сакрэт захоўваецца толькі тады, калі пра яго ведаюць усяго дзве асобы; у іншым выпадку — гэта ўжо не сакрэт. Федароўскі: Дзе двое — там рада, а дзе трэйці, там зрада. У ДОБРЫ ЧАС СКАЗАЦЬ, А Ў БЛАГІ ПАМАЎЧАЦЬ. Прыказваюць, калі хочуць нешта сваё пахваліць, ды баяцца, каб не сурочыць. Калі чалавек кажа пра што-н. нядобрае, але лепш пра гэта не гаварыць. Насовіч: Дай Божа ў добрый час сказацъ, а ў ліхі памаучацъ; Федароўскі: Дай Божа ў добры час выгаварьщь, а ў ліхі памаучацъ. У ДУРНОТА ЎСЁ ДУРНОЯ. Маюць на ўвазе таго, хто нешта благое зрабіў ці сказаў. Федароўскі: У дурного, то і млын касъцёлам. У ЗІМЫ РОТ ВЯЛІКІ. Гавораць, калі нарыхтоўваюць шмат харчу на зіму. Федароўскі: Зіма з вялікім горлам — усё паесъцъ. У КАТО ДОЧКІ, ТОЙ ХОДЗЯ БІЗ САРОЧКІ. Дочкам, якія выходзілі замуж, трэба было набіраць шмат палатна на пасаг; таму ўжо бацьку не хапала палатна на сарочку. Федароўскі: Толъкі рубашка да перапірашка; Апоиінюю кашулю знімаюцъ. У КАТО МАТКА, У ТАГО ГАЛОЎКА ГЛАДКА. Пра шчасце дзяцей, якія маюць родную маці, якая клапоціцца ўвесь час пра іх дабрабыт. Насовіч: У каго матка, у таго галоўка гладка; Федароўскі: У свае маткі усе добрые дзяткі; Кажда матка сваіх дзецей ні абманіцъ. Гл. с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, тэта
12 👁