У КАГО СЫНКІ, ТОЙ ПЯЧЭ БЛІНКІ. У каго было шмат сыноў, той запашваў пасеку, дзе сеяў пшаніцу, з якой пёк бліны. У КАРЧМЕ, ЛАЗЬНІ, КАСЬЦЕЛЯ Й ЦАРКВЕ ЎСЕ ЛЮДЗІ РОЎНЫЯ. У грамадскіх месцах людзі маюць аднолькавыя правы. Насовіч: У лазні ўсе роўны; У карнме а бані ўсе дваране; Федароўскі: У карнме ўсе роўны. У КІЯ ДВА КАНЦЫ. На пагрозу адказваюць, тым жа. Насовіч: Ні кіям, то палкаю; Санько: У кіі два канцы і абодва б 'юць; Мая манета — і той бок і гэты; Такая справа — і ўлева, i ўправа; Трошык такі: у ім два бакі; Федароўскі: У кія два канцы: адзін па мне, другі па табе. У КОЖНАГА СВАЯ БІДА, АЛІ НІ АДНАГО ДНЯ. Насовіч: Беда не па лесе (пушны), да па людзях ходзіць; Санько: Бяда вымуныць і вывучыць; Бяда хоць мучыцъ, да жыцъ вуныць; Бяда ды мука — тая ж навука; Бяда дакучыцъ, ды розуму навучыць; Пасля бяды кожны разумны; Федароўскі: Не сьмейсе чужой бедзе, бо і твая на градзе; Сваею бедою нікому не жалься, бо добры збаіцца (злякнецца), а злы пасмеецца. У ЛАГОЙСКУ, ЯК У ВОЙСКУ: ЛАЎКІ ШЫРОКІЯ ЁСЫЦЬ ДЗЕ СЕСЬЦІ, ДЫ НЕЧАГА ЕСЬЦІ. Сялянская насмешка над жыццём у горадзе. У ЛЕСЕ НА ПНІ, ІДЗІ ДЫ САПХНІ. Жартаўліва адказваюць тым, хто просіць пазычыць дроў ці драўлянага матэрыялу. У МАРЦЫ ГУЛЯЮЦЬ I СТАРЦЫ. Радасны настрой бывае і ў беднага чалавека, нават пры нязначных спрыяльных абставінах. Насовіч: Давелося червяку на вяку; Федароўскі: Здарылося (удалося) раз чарвяку на веку і то ні палюдску; I чарвяку ўдасьца на веку. У МОР НАМРУЦЦА, А Ў ВАЙНУ НАЛГУЦЦА. Гавораць з недаверам як рэакцыя на розныя чуткі. Грынолат: У голад намруцца, а ў ваш у налгуцца; Федароўскі: У мор людзі намруцца, а ў вашу налгуцца. У МЯНЕ ГРОШЫ Й СЬВІНЬНЯ НІ ЯДУЦЬ. Кажа гаспадар, калі патрабуе за свой тавар не грошы, а збожжа; таксама, калі ў яго многа грошаў. Грынолат: У яго грошай куры не клююцъ; Федароўскі: Мае грошай як сьмецця (як трасок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блат, грынблат
10 👁