У НАТТТАЙ ПОЛЫІІЧЫ КОЖНЫ ХОЧА БЫЦЬ БОЛЬШЫ. Кажуць пра таго, хто навязвае свае погляды каму-н. іншаму. Федароўскі: У нашай Полъшчы ўсякі хочя быцъ болыиы. У НАШЫМ КУЦІ ВЯСЕЛЬЛЯ ЧУЦІ - ТОРБАЧКА ЗБ МЯШЭЧКАМ ЖАНІЦІСЯ БУДЗЯ. Калі пачуюць незвычайна смешную навіну, кажуць так з іроніяй. Федароўскі: — Куды ідзеш? — На вяселё, на божую хвалу! — Скулъ ідзеш? — 3 вяселя, з сабачай суталкі. У НЯЎМЕКІ РУКІ КАЛЕКІ. Пра чалавека, хто робіць няўмела i псуе матэрыял. Насовіч: У неўмекі рукі калекі. У ПАНА ЛАСКА ДА ПАРОГА. Пра таго, хто хутка забываецца пра зробленае яму кім-н. дабро. Насовіч: Панская ласка да порогу; На нашы ногі высокі іх парогі. У ПАСТУШКІ НІМА СЛУЖКІ. Калі гультай вымагае, каб яму прыслугоўвалі. У РОДНЬІМ КРАІ, ЯК У РАІ. Выказванне любасці і пашаны да роднага краю. Насовіч: На сваей лаўцы і ўмерці хорошо; Рапановіч: У родным лесе і куст родны; Грынолат: Родная зямелька як зморанаму пасцелъка; Лепш нічога няма свайго роднага вугла; Дораг (мілы) той куток, дзе рэзаліі (вязан) пупок; Дзе радзіўся, там у сё добра; Федароўскі; У своём краю, як у раю. У СВАЕЙ ХАТЦЫ НЕЧАГА БАЯЦЦА *. Кожны гаспадар у сваей хаце. Федароўскі: Кожан у сваей хаці пан. У СВАЕЙ ХАЦЕ Й ВУГЛЫ ПАМАГАЮЦЬ *. У сваей хаце адчуваеш сябе смела, спакойна, надзейна. Грынолат: У сваім доме і вуглы памагаюць; Федароўскі: У сваей хаце добра і сраці. У СВАЕЙ ХАЦЯ Й КАЧАРГА МАЦІ *. У сваей хаце адчуваеш сябе ўпэўнена. Федароўскі: У сваей хаці і канарга поман. У СКУПА ВОЗЬМІШ, А Ў НЕТА НЯ ВОЗЬМІШ *. У скупога можна ўзяць або ласкай або гвалтам, а ў таго, хто не мае, нічога не возьмеш. Насовіч: У скупкі возьмет, у неткі ж ніколі. У СКУПОГА КУПЦА НІ ГРОШЫ, НІ ТАВАРУ. Прымаўляюць, калі скупы абанкроціўся. Федароўскі: Скупы i раскідны на роўні стае
Дадатковыя словы
грынблат
13 👁