У СКУПОГА ЧОРТ ШАПАРАМ. Багаццем скупога чорт апякуе, а ад яго нічога не атрымаеш. Насовіч: У скупога норт шафором (расходчыкам). У СТАРЦЫ Й ПІРАГОМ НІ ЎВАЗВАЦЬ, А 3 СТАРЦАЎ I КІЯМ НЯ ВЫГНАЦЬ. Хто да чаго-н. благога прывык, цяжка адвучыць. У СТРАХА ВОЧЫ ПА ЯБЛЫКУ *. Хто-н. выказвае вялікі страх, модны спалох. Ляцкі: У страху вялізныя воны; Насовіч: У страху воны па яблаку; Грынолат: У страху вялікія воны; Санько: Хто баіцца, таму ўванну дваіцца; Баязліваму страх у воны лезе; Зайцу і жабін скок страшны; Баязліваму корн (і мыш) — мядзведзъ; Баязліваму і свой цень страшны; Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся; Баязліваму й капа стогам здаецца. У ТАРГУ НІМА ГНЯВУ *. Такімі словамі перапытваюць пры гандлі або пры сватанні, калі пытаюць пра дзявочы пасаг. Насовіч: За посул гневу нема; Нема торгу без звадкі; Федароўскі: У торгу гневу німа. У ХАЦЯ ЁСЬЦЬ ВУШАК, У ХАЦЯ БЫВАЯ ЎСЯК. У хаце бываюць і звадкі і сваркі. Насовіч: Нема тэй хаткіу штоб не было звадкі; Федароўскі: Хата рагата. У ЦІХІМ БАЛОЦЯ ЧЭРЦІ ВОДЗЮЦЦА. Месца, у якім спакойныя з выгляду людзі робяць неспадзяваныя ўчынкі, зводы. Пра чалавека з благім характарам. Насовіч: Чорт без балота, а балота без чорта не бываець; Санько: У ціхім балоце нэрці растуць; I норт ціхманам быў; Хто ціха ходзіцъ, той густа месіць; Ціхая свіння глыбока рые; Ціхая вада грэблю рве; Сядзіць ціха, а думае ліха; Ходзіцъ ціхенъка, а думае ліхенъка; Хто ліслівы, той куслівы; Ліхі сабака спадцішка кусае; Не бойся сварлівага, бойся куслівага; Федароўскі: Балота без нарцей (без д 'ябла) не бывае (не будзе). У ЧУЖОЙ ЦАРКВЕ СЬВЯЧЭЙ НІ ПАПРАЎЛЯЮЦБ * Пра таго, хто ўмешваецца ў чужыя справы; у чужым месцы падпарадкоўваюцца існуючым там парадкам. Рапановіч: У нужы манастыр ca сваім уставам не ходзяцъ; Санько: У чужой бажніцы свенкі не папраўляй; У чужую парафію са сваім звынаем не прыходзъ; 3 сваею цаной на кірмаш не едуць. У ЧУЖОЯ ШЧАСЬЦЯ НЯ МУХАЙ УПАСЬЦІ. Пра таго, хто нахабна лезе туды, дзе ён непажаданы, дзе яго не чакаюць. Федароўскі: На чужое шчасъцё мухаю не пасъці
Дадатковыя словы
грынблат
10 👁