т ТАБЕ Й ПАМЕРЦІ ЧАСУ НЯ БУДЗЕ. Жартуюць з празмерна руплівага да работы чалавека. Федароўскі: Ён i ўмераць часу не найдзе. ТАДЫ ДЗІЦЯ ТРЭБА БІЦЬ (ВУЧЫЦЬ), ЯК ПЕРАК ЛАЎКІ ЛЯЖЫЦЬ *. Дзіця трэба прывучаць да добрых паводзін з малых гадоў. Насовіч: Тогды трэба было сеч, як упоперак лаўкі мог леч, а тогды не взмог, як ўздоўж лёг. ТАДЫ МАЮ, ЯК У РУКАХ ТРЫМАЮ. Прыгаворвае той, хто не верыць абяцанкам. Насовіч: Тогда маю, калі ў руках трымаю. TAKI СЬВЕТ НАСТАЎ, ШТО НІ ПАЛАЖЫ, НІ ПАСТАЎ. Чым навейшы век, тым болыи шальмавання і жульніцтва паміж людзьмі. Федароўскі: Як сьвет сьветам, гетак ні было, як цяпер i ні будзе. ТАМ ДОБРА, ДЗЕ НАС HIMA, А ДЗЕ МЫ ЖЫВЁМ ТАМ ПУГА 3 ВУЗЛОМ *. Пра бяспраўнасць простата чалавека. Прымаўляюць таму, хто наракае, што дрэнна жывецца, дзе ён жыве, а ўсюды добра. Насовіч: Там вароты пірагамі затыканы; Там жыццё, як мёду піццё; Грынолат: Дзе толъкі мужык з слаўцом, там за ім пуга з вузлом; Там добра, дзе нас няма; Санько: Там вароты пірагамі падпёрты; На Падоллі пірагі па коллі, а мы прыйшлі і там іх не знайшлі; За морам валы дарам; За морам вол па грошу. ТАЙНАЯ МЯСА САБАКІ ЯДУЦЬ. Прымаўляюць таму, хто танна прадае сваё сумленне. Насовіч: Таннае мяса сабакі ядуць; Федароўскі: Таннае мясо сабакі ядзяць. ТАНЦАВАЎ, ДЫ НІ СКЛАНІЎСЯ. Калі нехта добра выконваў сваю работу, але дрэнна яе скончыў не дайшоўшы да мэты. Федароўскі: Танцаваў — ланцаваў, дый ні раскланяўся. ТАНЦАВАЦЬ ТРЭБА ВУЧЫЦЦА, А РАБОТУ ГОРА НАВУЧА. Гэтак жартуюць з дзяцюкоў або дзяўчат, якія болей увагі аддаюць танцам, чым рабоце, да якой не прывыклі. Федароўскі: Танец ні работа, хто ні ўмее — сарамота. ТАНЦУЙ, УРАЖА, ЯК ПАН КАЖА. Гэтак упікаюць таму, хто робіць тое, што загадвае яму ўладны чалавек. Насовіч: Скач, враже, як пан каже; Федароўскі: Скачы так, як граюць. 4 Зак
Дадатковыя словы
грынблат
6 👁