СЬЛЯПЫ СЬЛЯПОМУ HI ПАВАДЫР. Калі хто-н. слухае парады нявопытнага, як i сам, чалавека. Насовіч: Сляпый сляпому не павадырь; Сляпому нечага тказываць дарогу. СЬМЕРЦЬ I РАДЗІНЫ HI ГЛЯДЗЯЦЬ ДОБРАЙ ГАДЗІНЫ *. Смерць i радзіны непадуладны часу — могуць здарацца ў любы момант. Грынолат: Смерць i радзіны не глядзяцъ аніякай гадзіны. СЬМЕРЦЬ 3 ТРУБАМI НЯ ХОДЗЯ. Ніхто чалавеку не паведамляе, калі ён памрэ. СЬМЕРЦЬ У ЗУБЫ НІ ГЛЯДЗІЦЬ. Смерць не разбіраецца, каму калі паміраць. Насовіч: Смерць у вочы паглядзела; Санько: Смерць не перабірае і не мінае; Смерць не разбірае, каго забірае; Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны; Смерць ускоча, калі захоча; Федароўскі: Смерць не глядзіць у зубы (ні перабірае і ні мінае). СЬМЕШНА, АЛІ НІ ПАЦЕШНА. Гаворыцца, калі здарэнне і смешнае і журботнае, на шкоду пацярпеўшаму. Насовіч: Смешна, да не пацешна; Федароўскі: Съмешно дый перад Богам грэшно; I съмешно і грэшно; Смешно да пацешно; Табе сьмех, а мне плач (на ўме); Янкоўскі: Смех смехом, а жарты вон; Смяецца, каму няймецца, а каму баліць — і за гарачы камень бярэцца. СЬПЕРАДУ ЦАЛУЯ, А ЗЗАДУ КУСАЯ. Калі нехта ў вочы паддобрываецца да каго-н., а за вочы ўдае яго, абгаворвае. Насовіч: Раз цалуе, другі раз кусав; Федароўскі: Раз цалуе, другі раз кусав. СЬЦІРАЖОНАГА I БОГ СЬЦІРАЖЭ *. Хто беражэцца, той унікне небяспекі. Гаворыцца як парада быць асцярожным. Санько: Сцеражонага (асцярожнага) Бог сцеражэ; Хто сам сябе сцеражэ, таго і Бог беражэ. СЭРЦА НІ КАМІНЬ. Гаворыцца, калі хто-н. ідзе на ўступкі, адклікаецца на чые-н. прозьбы. СЯГОНЬНЯ АБЫ ЯК, А ЗАЎТРА БЛІНЫ. Кажуць, калі нехта цешыць каго-н. абяцанкамі. СЯЛО ЫЗ КАНЦА НІ БЫВАЯ. Кажуць тыя, каму даводзіцца апошняе з канца месца, якое невыгоднае ў многіх адносінах. СЯЛО ПІРАБЕГ, ДЫК БОЛІ Ў МЕХ. Жартам кажа той, каму трэба пабываць у многіх месцах. Гэта тычыцца і старца
Дадатковыя словы
грынблат, тэта
5 👁