лець. Гл.: Стыд закрыт, а сораму ня відацъ. Лепешаў: Coрам не дым, ванэй не выесцъ; Федароўскі: Калі ўстыд — закрый оны. СУДЖАНАМУ — ДЗЕЎКА *. Ад вызначанага лесам не пазбегнуць. Насовіч: Сужено — не разгужено; Не сужено, калі разгужено; Федароўскі: Як суджано, то ні міне; Што суджано, то ні разгуджано. СУПРОЦЬ ВАДЫ ЦЯЖКА ПЛЫСЫДІ. Цяжка супрацьстаяць сіле. Насовіч: Проціў вады не сплывется; Федароўскі: Цяжка плыўсьці праці вады. СУХАЯ ЛОЖКА РОТ ДЗЯРЭ. Кажуць, калі далі каму-н. посную страву, або не даб'ешся жаданага, калі не задобрыш каго-н. Ляцкі: Сухі кусок дзярэ раток; Насовіч: Сухая ложка рот дзярэць. СЫПНУЛА 3 РУКАЎЦА, ВЫКУПІЛА МАЛАЙЦА. Пра таго, хто выкупіў блізкага чалавека з астрогу, рэкрутаў, іншай павіннасці. СЫТЫ ГАЛОДНАМУ НІ СПАГАДАЯ *. Гаворыцца пра таго, хто не здольны спачуваць іншым людзям, не разумев іх патрэб, жаданняў. Санько: Багаты беднаму не спагадае; Сыты галоднаму не спагадае; Грашоўны (заможны) бедаку не спагадае; Здаровы не верыць хвораму, а багаты — беднаму; Хто сам бяды не зазнаў, той беднаму веры не дасць. СЬВЕТ ВЯЛІКІ, ДЫ ДЗЕЦЦА НЕГДЗЯ. Пра людзей, якія нідзе не могуць знайсці сабе прыстанку: куды ні пайдзе, усюды дрэнна. Насовіч: Свет вялік, да дзецца нейдзе; Свет вялік, а ў свеце людзі. СЬВЕТ КЛІНАМ НІ ЗЫШОЎ. Гэтак абнадзейваюць чалавека, расчараванага ў чым-н., што знойдзецца выйсце са становішча, ёсць і не горшае месца, праца, чалавек; не ўсё на гэтым скончана. Рапановіч: Свет не клінам сышоўся; Янкоўскі: Свет клінам не сышоўся. СЬВІНЬНІ НІ ДА ПАРАСЯТ, КАЛІ САМУЮ СМАЛЮЦЬ *. Калі самому крута прыходзіцца, няма як займацца кім-, чым-н. іншым. Насовіч: Не да парасят, калі саму свінню смаляць; Янкоўскі: Свінні не да парасят, калі хвост смаляць. СЬВІНЬНЯ, КАЛІ АДЫХОДЗЯ АД КАРЫТА, ДЫК ХОЦЬ ЗАРОХКАЯ. Кажуць, калі дзеці, адыходзячы ад стала, не падзякуюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся
5 👁