стары апавядае; а багаты мае ўсяго шмат, і ніхто не паверыць, што ён украў. Федароўскі: Старому анно лгаць, а багатаму красьць. СТАРОЯ ХВАЛІ ДЫ ЗА ПЛОТ ВАШ, МАЛАДОЯ ГУДЗЬ ДЫ НАБУДЗЬ. Усяго старога трэба пазбаўляцца, а новае набываць. Грынолат: Старога хвалі ды з двара волі, а маладога гудзі ды ў двары блюдзі; Насовіч: Хто не бачыў новага, той старому рад. СТАРЦУ СЯЛО НІ НАКЛАД. Пра таго, для каго адлегласць не перашкода, або пра таго, хто на малым прыбытку не спыняецца. Лепешаў: Старцу сяло не ў наклад; Старцу міля не круг. СТАРЫ ВОЛ БАРАЗНЫ НЯ ПСУЯ *. Стары вопытны чалавек не сапсуе справы, за якую бярэцца. Насовіч: Стары вол ніколі баразны не сапсуе; Грынолат: Стары конь баразны не псуе, ды не глыбока арэ; Санько: Стары вол ніколі баразну не скрывіцъ (не сапсуе); Стары са шляху не звядзе; I ў старой пены агонъ добра гарыць; Сівы, але маю кавалак сілы; Федароўскі: Стары маладую жонку бярэ не дзеля се. СТАРЫ 3 МУСТУ, А БЯЗ ЯГО ПУСТА. Хаця старога трэба карміць, але ён ходъ хату даглядае. СТО КОП - НА ГОД ХЛЕБА, I КАПА - НА ГОД ХЛЕБА. Парада захоўваць пачуццё меры; у абодвух выпадках хлеба хопіць на ўвесь год. СТОЛ ХЛЕБА НІ ПАЕСЬЦЬ. Заўважае гаспадар, калі госці кажуць, што ён зашмат хлеба накроіў, каб госці не падумалі, што гаспадар скупы. СТЫД ЗАКРЫТ, А СОРАМУ НЯ ВІДАЦЬ *. Гэтак апраўдваюцца бессаромныя людзі, калі іх упікаюць за непристойныя словы або ўчынкі. Ляцкі: Стыд можна i ў кішэню схаваць; Грынолат: Стыд не дым, вачэй (вочы) не выкура; Сорам не елка — вачам не колка; Сорам не воран — вочы не выдзяўбе; Санько: Гр азъ — не кароста, сорам — не дым; Хоць саромна, ды скаромна; Сорам не воран — вочы не выдзяўбе; Ад сораму вочы не павылазяць; Сорам можна і ў кішэнь схаваць; Калі сорам, дык закрыйся; Федароўскі: Ад устыду очы ні паўлазяць; Калі ўстыд — закрый вочы. СТЫД НІ ДЫМ - У ВОЧЫ НІ ЛЕЗЯ *. Гавораць пра таго, на каго сорам не дзейнічае: сорам можна сцяр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
4 👁