не прыйшло добрае жыццё, удача. Насовіч: Заглянець сонце і ў наше ваконце; Федароўскі: Калісь і ў нашае аконцо зыйдзе (загляне) сонця (сонцо).
СОРАМ ТАМУ, ХТО ГАНЯ, СОРАМ ТАМУ, ХТО ХВАЛЯ. Чалавек, які незаслужана ганіць або хваліць каго-н., робіць гэта дзеля ўласнай карысці. Федароўскі: Чужого добраго ні гань, а сваго ліхога ні хвалі; Ні ганячы, ні купіш, ні хвалячы, ні прадасі; Янкоўскі: У вочы катком, а за вочы варком.
СПАДЗІВАЎСЯ ДЗЕД НА МЁД, ДЫ І ТАК СПАЦЬ ЛЁГ *. Пра таго, хто чакаў нейкай абяцанкі ды так і не дачакаўся. Ляцкі: Спадзяваўся дзед на мёд, да так спаць лёг; Спадзяваўся сытым быць, ажна кума есці не варыла.
СТА ЧАРТОЎ ГЭТКАГА ЛІХА НІ НАРОБЮЦЬ, ЯК АДНА П'ЯНАЯ БАБА. П'яная баба пакідае вельмі непрыемнае ўражанне: лаецца і спявае непрыстойныя песні. Насовіч: Юр бабу берець; Чему бабе не шалець, колі прыступаець; Федароўскі: Чорт а баба — адна рада; Дзе баба паном, там чорт камісарам; Пазволь бабі пагуляць, паверх галавы пойдзя. Гл. с. 109.
СТАРАСЦЬ НІ РАДАСЬЦЬ, І ГОРБ НІ КАРЫСЦЬ *. Прыгаворваюць старыя са шкадаваннем, калі пачынаюць слабець і горбіцца. Насовіч: Старасць не радасць, а смерць не пацеха (а горб не карысць).
СТАРАЦ СТАРЦА НІНАВІДЗЯ, А ГАСПАДАР НІВОДНАГА. Канкурэнты ненавідзяць адзін аднаго.
СТАРАЦ, СТАРАЦ, СЯЛО ГАРЫЦЬ! — НЯХАЙ ГАРЫЦЬ! Я Ў ДРУГОЯ ПІРАЙДУ *. Пра тых, якія любяць грамаду датуль, пакуль маюць з яе карысць. Лепешаў: Старцу міля не круг; Насовіч: Старцу село не наклад.
СТАРОЙ БАБЦА ХОРАША І Ў ШАПЦЫ. Раней старыя беларускія жанчыны насілі шапкі-каптуры. Цэняць не тое, што на галаве, а што ў галаве. Насовіч: Старой бабцы хороша і ў шапцы; Федароўскі: Увойдзецца бабцы і ў шапцы.
СТАРОЙ БАБЯ Й НА ПЕЧЫ ЎХАБЫ. Старому чалавеку і на печы мулка. Кажуць пра таго, хто без асаблівых прычын нажывае бяду. Насовіч: Старой бабе і на печы ўхаб.
СТАРОМУ МАНІЦЬ, А БАГАТАМУ КРАСЬЦІ *. Вераць старому, бо ніхто не памятуе таго часу, пра які
80 👁