СІЛАЙ НЯ БЫЦЬ МІЛАЙ *. Насільна не выклікаеш чыёй-н. сімпатыі да сябе. Гавораць пра таго, хто хоча сілком убіцца ў сяброўства. Насовіч: С ілаю ат няць от німеш, а даць не дасі; Грынолат: Н асільна м іл не будзеш; Федароўскі: С ілаю ні возм еш (н і ўзяц ь); Рапановіч: С ілай м ілам у не быць. СІЛАЙ УЗЯЦЬ - ВОЗЬМІШ, А ДАЦЬ - НІ ДАСІ. Прымаўляюць таму, хто адмаўляецца ад падарунка ці ад пачастунка. Насовіч: С ілаю адбереш, а даць не дасі; Федароўскі: С ілаю (сілком) адабраць м ож но, а даць не. CIPATA — ВЕЧНАЯ ДУРАТА *. Сірату няма каму навучыць i прыахвоціць да добрых паводзін. Рапановіч: C ip a m a — не дурат а, т олькі беднат а. СІРОЦКІЯ СЬЛЁЗЫ ДАРМА НІ МІНУЦЦА. Крыўдзіцель паплаціцца за прычыненае зло. Ужываецца таксама як перасцярога або пагроза. Грынолат: А дры гнуцца в а ў к у к ароўі слёзы; Рапановіч: С іроцкія слёзы не прападуць дарам; Сірочая сляза i кам ень прабівае; Федароўскі: C ipoчые сьлёзы дарм о ні прападуць. СКАЖЫ, МОЙ МІЛЮТАЧКА, ЦІ ВЫСАКА СОНЦА. Кажуць пра таго, хто не ўмее арыентавацца па сонцу або не разумее простай з'явы. Выслоўі: Бачы ў, кум, сонца? Федароўскі: Бачы ў, кум е, сонца?! — Б ачы ў! Гл. C. 24. СКОРЫ ПАСЬПЕХ ЛЮДЗЯМ НА СЬМЕХ *. Гаворыцца як парада дзейнічаць не спяшаючыся, каб не памыліцца i не выклікаць насмешкі. Лепешаў: П аспяш ыш — лю дзей насмяш ыш; Насовіч: П аспех — лю дзям на смех; Федароўскі: 3 вя л ікага пасьпеху наробіш (н арабіў) сьмеху. СКРЫПУЧАЯ ДРЭВА ДОЎГА СКРЫПІЦЬ *. Пра слабога, хваравітага чалавека, які доўга жыве. Насовіч: С кры пучее дзерава доўга ст аіць; Грынолат: С кры пучае дрэва два вя кі стаіць; Федароўскі: Скрыпліва дзерава пераж ы ве i зд а ровае. СКУПЫ ДВА РАЗЫ ТРАЦЯ *. Гаворыцца як асуджэнне скупасці. Грынолат: С купом у два р а зы баліць; Скупы ўдвай н е м а е ш коду (два ра зы гіне, т раціцъ); Санько: А бы які двойчы робіцъ, а скупы тройчы (двойчы) т раціцъ (плоціцъ); Федароўскі: С купом у два р а зы ліхо (д ва ра зы баліць). СКУПЫ ШЫЛАМ СЫТУ МАЧАЯ. Гэтак насміхаюцца над скупым. Рапановіч: М якін у есцъ, а ў бот ах ходзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, зявы
5 👁