СЕМ ЖЫДОЎ НА ВОЗ, АБЫ КОНЬ ПАВЁЗ. Жартам кажуць, калі на адзін воз насядзе шмат людзей. Грынолат: Сем седакоу — не воз, абы конь вёз. СЕМ МУЖОЎ, ДЫ ЎСЕ Ы З НАЖОЎ. Калі недзе сабралася шмат людзей, але ніводзін не адказвае патрэбе. Ляцкі: Сем м уж ы к оу — у с е без наж ор. СЕМ ПОЛ НАПЕРАД, А Я Ў ТРЫ ШТУКІ I ТУДЫ ШТЫКІ *. Багатаму заўсёды пашана. Даўней беларускія жанчыны шылі спадніцы не ў цотны лік полак (у 3, 5, 7...), каб з пераду спадніца была скразная (суцэльная, нідзе не сточаная), каб спераду не было рубца. Самыя багатыя дзеўкі шылі спадніцы з сямі полак, а бедныя — з трох. На ігрышчах багатыя займалі пярэдняе месца, а бедныя заставаліся ззаду. Багатыя нават патрабавалі, каб іх прапусцілі наперад. А бедная дзяўчына, у якой была спадніца ў тры столкі, ідучы на ігрышча, толькі спадзявалася, а можа і яе першую запросяць на танец. СЕМ РАЗ АДМЕР, А РАЗ АДРЭЖ *. Кожную справу перш трэба старанна абдумаць, а потым ужо прыводзіць у выкананне. Лепешаў: Сем р а з адм ерай, адзін р а з адрэж; Санько: Сем (дзесяцъ) р а зо у мер і т о не вер; Б ез м еры няма веры; П ерш правер, а пот ым вер; Сем р а зо ў глядзі, а н азад не вядзі; С каж аш — не вернеш, адсячэш — не прыт очыш. СЁНЬНЯ НІ СЬВЯТА, А ЗАЎТРА НЯ БУДНІ ДЗЕНЬ. Гэтымі словамі бацькі прыцягвалі дзяцей да працы перад святым днём. Ляцкі: С вяты д з ет — свят ая і р а б о т а; Федароўскі: С ягоні ні сьвят о, заут ра н і неделя; К а за у m am o, ш то сягоня сьвят а. СЁРБАЙ, СЁРБАЙ ДЫ ІДЗІ 3 ТОРБАЙ. Жарт-заахвочванне пастушка, каб ён хутчэй еў ды гнаў статак на пашу. Гэтак прыспешваюць любога, хто затрымліваецца ў ежы і спазняецца. Ляцкі: С ербай — не глядзі, абы бруха порна. СЕЎШЫ МІЖ БАРОНЫ, ТРЭБА ГРАГАЦЬ, ЯК I ВОНЫ. Трэба прыстасоўвацца да звычаяў і парадкаў асяроддзя, у якое трапіў. Лепешаў: Трапір у вароны, кры чы, я к ёны; 3 варк ам і ж ыцъ — п а-ворчы вы ць; Насовіч: Трапіу чорт на беса; Раманаў: Ж ы ві з сарокам і, ж ы ві й з варонам і; Санько: Я к ул ез у вараны, т о і к р акай, я к яны; С ярод ва р кор ж ыцъ — па-ворчы і выць; Ш ыць з шарцам і, а вы ць з в а р кам і; Федароўскі: 3 варк ам і ж ыць, т рэба п а-во р ч а м у выць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, штўкі
4 👁