ванне ў чытацкім асяроддзі. Інакш кажучы, яны ўзнікалі і жылі як факт літаратуры таго часу. Яны ўзнікалі ў выніку самастойнай збіральніцкай дзейнасці і паказвалі арыгінальны збор народнай мудрасці. Багацце і беднасць, упада і падпарадкаваны ёй працоўны народ, праца і эксплуатация, рэлігія і мараль, сям'я і чалавечыя адносіны ў абстаноўцы феадальна-прыгонніцкага і капіталістычнага гнёту — усё гэта адлюстравана ў такой складанай з'яве, як беларуская прыказка. Усе сабраныя ў кнізе калекцыі не ўлічаны ў найболын поўным двухтомным зборы «Прыказкі і прьшаукі» (Мн., 1976) і «Выслоўі» (Мн., 1979). Так, збор дзвюх тысяч «Прыказак Лагойшчыны» Адама Варлыгі (Нью-Йорк—Мюнхен, 1960) і «Дадатак да зборніка «Прыказкі Лагойшчыны» (Нью-Йорк, 1972) дагэтуль застаюцца малавядомымі шырокаму чытачу. Як адзначаецца ў прадмове, адлюстроўваючы моўныя асаблівасці цэнтральнай часткі этнагістарычнай беларускай дыялектнай зоны, калекцыі А. Варлыгі «дапаўняюць папярэднія зборнікі М. Федароўскага i I. Насовіча, бо першы — з заходніх земляў Беларусі, другі — з усходніх»6. Яны — стрыжань агульнанацыянальнай духоўнай культуры. Таксама чытачу прапаноўваюцца матэрыялы фальклорнага архіва кафедры тэорыі і гісторыі культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, сабраныя студэнтамі факультэта беларускай філалогіі і культуры пад кіраўніцтвам кандидата філалагічных навук, дацэнта У. А. Васілевіча. Побач з традыцыйнымі прыказкамі кафедральны збор узбагачваецца новымі, якія ўзніклі нядаўна або ўяўляюць сабой варыянты даўніх прыказак. Адсюль відавочная выснова, што параміялагічны фонд не застаецца ў застылым стане — ён разам з жыццём народа знаходзіцца ў пастаянным руху, адлюстроўваючы змены народнага побыту. Таму новыя варыянты вядомых ужо прыказак важна зрабіць здабыткам навукі. Гэта дапаможа пашырыць уяўленне аб прыказках ва ўсёй разнастайнасці іх бытавання. Для гістарычнага вывучэння прыказак істотным павінна з'явіцца высвятленне пытанняў пра ступень і межы іх распаўсюджання, іх мясцовыя формы, абласны прыказкавы рэпертуар, пра суадносіны агульнабеларускіх і рэгіянальных прыказак. Ужыванне прыказак і іх варыянтаў, якія ў большасці выпадкаў супадаюць, напрыклад, на ўсім Пасожжы (Гомельшчына і Магілёўшчына) сведчыць пра іх агульнабеларускі характар. Адметнасць прапанаваных у гэтым выданні калекцый прыказак у тым, што яны пераважна абласныя. 6 Максімовіч Р. Беларускія прыказкі. С
18 👁