Некаторыя калекцыі цікавыя для характарыстыкі шырокага збіральніцкага руху, які разгортваўся ў беларускай фалькларыстыцы, пачынаючы з 30-х гадоў XIX ст., i які ахапіў значную колькасць аматараў. Гэтыя апантаныя, часам далёкія ад навукі, не заўсёды ўзороеныя навуковай методыкай запісу твораў фальклору, захопленыя энтузіясты мелі тую перавагу, што былі знітаваныя з паўсядзённым народным жыццём, штодзённа слухалі народную гаворку i добрасумленна фіксавалі тое, што, на іх думку, адносілася да прыказак i прымавак. I апошняе, пра што варта сказаць у прадмове — дэфініцыя прыказак, іх сістэматызацыя i размяшчэнне. Аўтар робіць спробу вызначыць дэфініцыю прыказкі, выявіць сітуацыю, у якой яна ўжываецца. Большасць прыказак у процілегласць прымаўкам наогул не заключае ў ca6ę прамога сэнсу. Пабудаваныя як метафары, такія прыказкі нярэдка валодаюць неабмежаванымі магчымасцямі канкрэтных ужыванняў: Жаба квокчыць, сваё балота хваліць; Горла шырока, да кішка танка; Пазавідваў селядзец ceлядцу, а ў абоіх гнілыя вочы; Хто ціха ходзіцъ, той густа месіць. Выдавецкая практыка ведае некалькі прынцыпаў, паводле якіх падаецца матэрыял. Апошнім часам пераважае тэматычны прынцып. Перавага яго несумненная. Тэматычная рубрыка дапамагае вызначыць сэнс прыказкі, указание на магчымасць яе прымянення. Але бадай заўсёды складана размясціць прыказкі па пэўных рубрыках, як i вылучыць апошнія. Наогул тэматычная класіфікацыя прыказак i прымавак заўсёды даволі ўмоўная, прыблізная i ніколі не вычэрпвае разнастайнасці значэнняў асобных прыказак, як гэта яскрава паказвае збор беларускіх «Прыказак i прымавак» (Мн., 1976) i «Пословиц русского народа» (M., 1957) У. Даля. Складальнікі такіх прадметна-тэматычных рубрыкацый часам зыходзяць з разумения літаральнага значэння прыказкі, у той час як значна важней выявіць у ёй разнастайныя магчымасці іншасказальных ужыванняў. Улічваючы адзначаную акалічнасць, належыць прызнаць мэтазгодным розныя падыходы сістэматызацыі прыказак. Заслугоўвае ўвагі алфавітны прынцып, прыняты большасцю збіральнікамі XIX ст. Але i ў ім ёсць свае невыгоды, асабліва пры апрацоўцы вялікіх збораў. Пры карыстанні невялікімі калекцыямі, прыведзенымі ў нашым выданні, алфавітная падача дазваляе хутчэй знайсці патрэбную прыказку. Розныя заўвагі, тлумачэнні тэкстаў прыводзяцца побач з прыказкай. Пры апісанні выкарыстаны наступныя тэксталагічныя падыходы. Тэксты, запісаныя лацінкай, пераведзены на кірыліцу. Фанетычныя i марфалагічныя асаблівасці тэкстаў захоўваюцца. Літары % и замяняюцца адпаведна на e, /; ъ у канцы слова la Зак
Дадатковыя словы
тэта, ўзброеныя
15 👁