апускаецца, унутры слова замяняецца «'» апострафам. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы друкуюцца асобна. Ужыванне вялікіх літар i знакі прыпынку падпарадкоўваецца сучасным правілам. Захоўваюцца напісанні, у якіх можна бачыць фіксацыю асаблівасцяў мовы i іх разыходжанне з літаратурнай нормай. Пераважная большасць беларускіх прыказак i прымавак адлюстроўвае погляды народа на жыццёвыя, побытавыя, агульнамаральныя факты, цесна звязаныя сваім зместам з яго штодзённымі клопатамі. Як чутно, дык гэта мусі, Ў нас на цэлай Беларусі Кожны двор i кожна хата Мае прыказак багата. Ў кожнай справе, ў кожным дзеле, Як падумаеш тыкеле; А спісаць іх ўсе з натуры, Дык валовай мала скуры. Але прыказкі ўсе гэты Не ліхой бываюць мэты: Іх прыкмеціць толькі — штука, А там кожнаму навука. Чым часцей чытач будзе звяртацца да бяздоннай скароніцы народнай мудрасці, тым багацейшым будзе ягоны слоўнікавы склад, больш адметнай, яркай, вобразнай будзе яго мова. У пасляслоўі да зборніка чытач з цікавасцю даведаецца пра новыя погляды на жанр прыказак і прымавак, адрозненні паміж імі і апошніх ад фразеалагізмаў з пункту погляду іх структуры. Спадзяёмся, прыведзены ў кнізе рознабаковы, з шырокімі храналагічнымі рамкамі, каштоўны матэрыял дапаможа пры далейшай распрацоўцы навуковага выдання прыказак, прымавак, іншых параміялагічных адзінак i фальклорных тэкстаў
Дадатковыя словы
скарбніцы
17 👁