ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ ЦЭНТРАЛЬНАЙ I ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ ПРЫКАЗКІ ЛАГОЙШ ЧЫНЫ ДАДАТАК ДА ЗБОРНІКА «ПРЫКАЗКІ ЛАГОЙШЧЫНЫ» Запісаў Адам Варлыга Адам Варлыга — псеўданім Гладкага Язэпа Адамава (1890—1972). Гэты беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф нарадзіўся ў в. Міхалкавічы Барысаўскага пав. (цяпер Лагойскі р-н). Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1935). У 20-я гады настаўнічаў у беларускіх пачатковых школах Барысаўскага пав.; у 1930 г. звольнены па палітычных матывах. У 1935 г. працаваў у Інстытуце школьнай адукацыі ў Мінску. 3 1944 г. у Германіі, выкладаў у беларускай гімназіі імя M. Багдановіча ў Baтэнштэце, заснаваў выдавецтва «Заранка», выдаў «Беларускі лемантар», чытанкі, зборнікі бел. нар. спеваў i казак. 3 1952 г. у ЗША, у Нью-Йорку аднавіў выдавецтва «Заранка». Пад псеўданімам Адам Варлыга выдаў каштоўныя зборнікі «Прыказкі Лагойшчыны» (1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (1970), «Забабоны Лагойшчыны» (1972) i інш. У працы « Чуmae, бачанае, перажытае» даў шырокую панараму народнага жыцця Лагойшчыны канца XIX—пачатку XX ст. (засталася ў рукапісе). Прапанаваны ўвазе чытача збор налічвае звыш 2000 арыгінальных прыказак i прымавак з захаваннем моўных асаблівасцяў гаворак цэнтральнай часткі Беларусь У кароткай прадмове да зборніка ўкладальнік апавядае пра гісторыю яго стварэння. У юнацкія гады яму даводзілася чуць ад старэйшых людзей яго роднай вёскі, асабліва ад бацькоў, шмат вобразных сентэнцый старой мудрасці. Бацька нярэдка прымаўляў: «Не дурань здумаў прыказку». За пасляваеннае лета 1945 г., піша аўтар, разам з успамінамі пра маленства, пра блізкіх ды родных «стала усплы1 а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁