вала ў памяці i іхняя гутарка з прыказкамі i прымаўкамі. За тое лета прыказак сабралася колькі сотак. А ў далейшым дзенъ ада дня, год ад года лік іх рос і рос. I гэткім чынам за год дзесяцъ назбіралася іх болей за паўтары тысячы». У якасці цытацыі многія з іх увайшлі таксама ў яго ж «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (Нью-Йорк, 1970). А А БРАТАЧКА МОЙ, З'ЕЛА СУЧКА ЛОЙ. Жартаўлівая гульня слоў. Гэтак прыгаворваюць, каб перабіць пустую гутарку. А МАЛАДЫЯ ПАД КАСЦЁЛАМ НІ СІДЗЯЦЬ? Напамінаюць тым, хто пагарджае запрашаць старых на працу або нейкую нараду. А МАЯ КАБЫЛА НА ЎСЁ ЗАБЫЛА. Кажа той, хто пакідае суполку, у якую унёс болыи за іншых грошай, а з яго кпяць. А НАШ АНДРЭЙ ЗА ЎСІХ МУДРЭЙ. Калі хваляць рызыканта. А ТЫ, ВОЎЧА, СЯДЗІ МОЎЧА. Кажуць злачынцу, несумленнаму чалавеку, калі той абвінавачвае ў злачынстве або якім-н. заганным учынку іншага. А Ў САБАКІ ХАТА БЫЛА? Адказ таму, хто выхваляецца сваім багаццем. Слаугарадчына: Ці была ў сабакі хата?! АБ ВОЎКУ ПАМОЎКА, А ВОЎК ТУТ *. Гавораць, калі ў гутарцы некага ўспамінаюць, а той у гэты час з'яўляецца. Насовіч: Пра воўка памоўка, а воўк з падналуску. Санько: Пра цыгана гамана, а ён і тут; Мы пра цыганку, а яна на ганку (а яна за клямку); Пра воўка памоўка, а ён на парог; Пра каго звоняцъ, таго чэрці гоняцъ; Федароўскі: На воўка памоўка, а медзьведзь цішком (спадцішка); Аб воўку памоўка, а воўк тут (есцъ). АБ СВАЙГО ГАВ АРЫ ЦБ - ГАЛАВА БАЛІЦЬ. Гэтак наракае той, хто мае блізкіх з радні людзей, якія дрэнна сябе паводзяць і гэтым знеслаўляюць усю радню. Зорачкай пазначаны варыянты парамій, якія ў іншым асобным ужытку суправаджаюцца паметкай Гл. з указанием старонкі, на якой змешчаны першыя (асноўныя варыянты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела, зяўляецца, тэты
18 👁