АБАДРАНЦЫ ПУСЬЦІЛІСЯ Ў ТАНЦЫ. Пра людзей, якія бяруцца за непасільную для іх работу або з'яўляюцца на людзях у непрывабным выглядзе. АБЕДАЎ, АБЕДАЎ, А ЖЫВОТ НЯ ВЕДАЎ. Гэтымі словамі гаспадар перапрошвае госця ці робіць яму вымову, што ён хоць i доўга сядзеў за сталом, але страва некранутая. Або гэтымі словамі найміт наракае на гаспадара, калі ежа была непрыгодная, калі яе было мала, ці калі ён не пад'еў. АБЩАНАЯ ШАПКА НА ВУШЫ НЯ ЛЕЗЯ. Гэтак упікаюць таму, хто шмат абяцаў за аказаную дапамогу, але нічым не адплаціў. АБIЦАН КА- ЦАЦ АН КА, А ДУРНОМУ РАДАСЬЦЬ. Гэтак высмейваюць простага паслухмянага чалавека, які паверыў абяцанкам ашуканца. Таксама прымаўляе насмешна ашуканы чалавек, якога цешаць абяцанкамі, на здзяйсненне якіх няма ніякіх надзей. Кажуць яшчэ неўхвальна, калі не вераць у хуткае выкананне абяцання. АБО ЕДЗЬ, АБО НА БОК ЗВАРАЧАВАЙ. Гавораць пра таго, хто работы не робіць і не адмаўляецца ад яе, хто перашкаджае другому ў чым-н. АБО ІГРАЙ, АБО ГРОШЫ АДДАЙ. Гэтакія патрабаванні ставяць перад тым, хто ўзяў наперад плату, але не хоча выконваць дамоўленай работы. АБО ПАН, АБО ПРАПАЎ. Гэтак гаворыць той, хто рыхтуецца да рызыкоўнага ўчынку. Усё або нічога: або дабіцца ўсяго, або страціць апошняе. Санько: Ці паскачаш, ці паплачаш. АБСЬЛIНЕНАЯ ВАЎКОМ АВЕЧКА Ў ЛЕС БЯЖЫЦЬ. Гэтак прыгаворваюць тады, калі нехта, збаламучаны злоснікам, ідзе за ім на сваю поўную загубу. З н а з і р а н н я: калі воўк зловіць авечку і нясе ў лес, а потым з перапуду кіне, дык яна ўжо не вяртаецца ў статак, бо адурманеная і як загіпназаваная бяжыць у лес за ваўком. АБЫ БІДА, А ШЫЯ БУДЗЯ. Калі навальваецца бяда на грамаду, апошняя нясе страты. Калі воўк нападзе на статак авечак, дык адну ці другую прыдушыць. Насовіч: Абы б бяда, а шыя будзець. АД БОГА ГРЭХ I АД ЛЮДЗЕЙ СЬМЕХ *. Гэтак наракае чалавек сам на сябе, калі зрабіў благі ўчынак
Дадатковыя словы
зяўляюцца, падеў
14 👁