праз сваё свавольства. Федароўскі: Ад Бога грэх, ад людзей смех. АД ВАСТРОГУ I АД ТОРБЫ НІ АДМОВІШСЯ. Нельга быць упэўненым, што цябе не напаткае бяда, няшчасце i да т. п. Грынолат: Ад турмы i ад торбы не адракайся; Ад турмы i ад сумы ніколі не адказвайся; Сумы i турмы ніколі не заракайся; Санько: Ад астрогу няма перасцярогу; Хворобы бойся, астрогу сцеражыся, а торбы не цурайся; Багата жыві, жабравацъ не заракайся. АД КАПУСТЫ НОП КЛУСТЫ. Паводле сялянскага разважання, капуста самая пажыўная і сытная ежа, асабліва калі да яе дадаць сала і хлеб. Федароўскі: Як капуста тлуста, то ў жываце не пуста. АД ЛЁТКА ДА ЛЕТКА ЧАКАЙ, МАЁ ДЗЕТКА. Так прымаўляюць, калі тэрміновую справу прапануюць адкласці на нявызначаны час. АД ЛІХА ЦІХА, АЛЕ I ДАБРА НЯМА *. Жартаўлівы адказ таму, хто пытаецца пра жыццё, навіны і г. д., г. зн. нічога асаблівага. Насовіч: Ад ліха ціха, ды і дабра не чувсщъ; Грынолат: Ад ліха ціха, а дабра не чувацъ; Федароўскі: Аб (ад) ліха ціха, а добрага не чувацъ. АД НАПАСЫДІ НІ ПРАПАСЬЦІ. Не трэба ўдавацца ў роспач і мужна пераносіць напасці, бараніцца ад іх. Кажуць у адказ на чые-н. пагрозы. Федароўскі: Ад напасці можна прапасці; 3 напасці гатоў чалавек прапасці (можна чалавеку прапасці). АД ПРЫБЫТКУ ГАЛАВА НЕ БАЛІЦЬ. Прыбытак нікому не зашкодзіць. Таксама жартуюць з таго, да каго прыбыў непажаданы госць. Санько: Гроты цела не пякуцъ; 3 прыбытку — бяды няма; 3 прыбытку галава не баліцъ. АД РАБОТЫ I КОНІ ДОХНУ ЦБ. Гаворыцца жартам, калі хочуць перастаць рабіць, або з пагардай пра таго, чыя стараннасць ці дбайнасць не ўхваляецца. Насмешлівае сцверджанне пра гультая, які адмаўляецца ад работы. Грынолат: Ад работы валы дохнуцъ. АД РОД НАГА TATKI ДОРАГІ Й ЛАТКЕ Дарагі ўспамін пра блізкую асобу і яго рэчы. АД СЬМЕРЦІ РУК НІ ПАДЛОЖЫШ *. Ад смерці няма ратунку, бо яна немінуча. Санько: Смерці не заперці, калі трэба памерці; Ад смерці не адкупішся і не апросіиіся; Феда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
16 👁