роўскі: Ад смерці доктара няма; Ад смерці нідзе не схаваешся; Ад смерці ніхто не выкупіўся, не выпрасіўся; Ад смерці няма лякарства; Ад смерці не выкруцішся, ні вымалішся. АД СЬНІТКІ НОГІ ЯК HITKI *. Ранняй вясной варылі страву з травы сніткі, ад якой чалавеку мала пажытку. АД ТАГО МЫ ПАГАЛЕЛІ, ШТО СОЛАДКА ПІЛІ I ЕЛІ. Да галечы i хвароб часта прыводзіць п'янства i смачная ежа. Федароўскі: Для таго пагалелі, што смашна пілі да елі; Не проз тое пагалелі, што смашна пілі да елі, да праз тое, што не стараліся. АДВАГА АБО МЁД П 'Е, АБО КАЙДАНЫ ТРЭ. Пра рызыканта ў якой-н. небяспечнай справе. АДВАГА I ГАРАДЫ БЯРЭ. Адважны, рашучы чалавек заўсёды дабіваецца поспеху, перамагае. Грынолат: Смеласць гарады бярэ; Храбрасцъ гарады бярэ. АДВАГА НІ ЗЬНІВАГА. Адвага заўсёды з'яўляецца станоўчай прыкметай чалавечага характару. АДВАЖНЫ НІ БАІЦЦА НІЎДАЧЫ. Федароўскі: Адважны ніколі не каецца. АДВАЖНЫ — ПАН ВАЖНЫ. Адважнага паважаюць прыяцелі і ворагі. АДВАЖНЫ П 'Е МЁД, А РАЗДУМ - ВАДУ. Адважныя людзі жывуць у дастатку, а разважлівыя часцей бедна, бо дзейнічаюць не актыўна і не рызыкуюць. АДДАЙ СУЧКУ, А САМ БРАШЫ. Кажа той, каго высмейваюць, што ён карыстаецца паслугамі несумленных абаронцаў. АДЗІН БАГУЦКІ, I ТОЙ НЯ ЛЮДСКІ. Пра дзіця, калі яно адно, але недарэчнае ці благое. АДЗІН ВЫРАЙ ВЯСНЫ НЯ РОБЯ *. Асобныя прыкметы якой-н. з'явы не сведчаць пра яе сапраўдны надыход, існаванне. Першая навіна можа быць і фальшывай. Лепш пачакаць і паглядзець, ці яна спраўдзіцца. Санько: 3 адной краскі вянок не саўеш; Першы шпак вясны не робіцъ. АДЗІН ДАСУЖ, ДЫ НЯДУЖ. Хоць адзін і можа прапанаваць добрую справу, але часта не ў сілах зрабіць вялікай работы. У адзіноце справа пераважна не ладзіцца. Санько: Адзін дуб у полі, то не лес; Адна пнала мёду не наносіцъ; Адна галавешка і ў пены не гарыцъ. АДЗІН ЗАДЗІРАХА, ДРУГІ НЕСПУСЦЯХА. Калі абое роўныя пачынаюць звадку. Адзін аднаго варты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, зявы, зяўляецца, пянства
14 👁