АДЗІН СКАЗАЎ НА ГЛУМ, А ДРУГІ БЯРЭ НА ВУМ. Не трэба захапляцца прыгожымі словамі іншых, а лепш узважыць іх сваім розумам, ці няма ў іх нейкага падвоху. Бывалы жартуе, а ўважлівы ад яго набіраецца вопыту. Насовіч: Хто кажа на глум, а ты бяры сабе на вум; Грынолат: Што кажа стары на глум — бяры, малады, на вум. АДЗІН ХОЦЬ З'ЕЖ ВАЛА - УСЁ АДНА ХВАЛА. Кажуць так у пахвалу хлебасольнаму чалавеку і ў дакор таму, хто не любіць дзяліцца з іншымі. АДКЛАД НЕ ІДЗЕ Ў ЛАД *. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна або трэба зрабіць неадкладна. Насовіч: Адклад не ідзе на лад; Грынолат: Адклады не ідуць на лады. АДКРОІНАЯ СКІБКА НЕ ПРЫЛІПНЯ. Гавораць, калі аддадзеная замуж дачка хоча вярнуцца да сваіх бацькоў. Але як скібка не можа прырасці да булкі хлеба, гэтак і замужняя дачка вярнуцца да бацькоў. Тое ж кажуць пра жанатага або аддзеленага сына. АДНА БІДА ДА ЧАЛАВЕКА НІ ПРЫХОДЗЯ, А ПА КОЛЬКІ РАЗАМ *. Гавораць, калі адна бяда часта выклікае іншыя беды. Грынолат: Адна бяда не ходзіцъ; Адна бяда ідзе, другую за ручку вядзе; Ляцкі: Адна бяда не ходзіцъ, другую за сабой водзіцъ; Федароўскі: Бяда бяду гоніцъ. АДНА БАРОНА 3 КУСТА, А СЕМ НА КУСТ *. Заусёды знойдуцца ахвотнікі заняць вызваленае на службе месца. Калі адзін чалавек звальняецца з прыбытковай пасады, дык на яго месца з'яуляецца некалькі новых ахвотнікаў. Грьшолат: Адна варона з кола, другая на кол; Янкоўскі: Барона з куста, а пяцъ на куст. АДНА ГАЛАВА ДОБРА, А ДЗЬВЕ ЯШЧЭ ЛЕШ *. Так раяць спачатку выслухаць параду другога чалавека, параіцца з ім, чым рашаць справу аднаму. Грьшолат: Адна галава — добра, дзве — леней, але хай адна разважъщъ і наважыцъ. АДНА КАШУЛЯ НА МНЕ, А ДРУГАЯ Ў КУБЛЯ НА ДНЕ. Пра чалавека небагатага, але дбайнага. АДНА ПАРШЫВАЯ АВЕЧКА ЎСЁ СТАДА ПАСКУ ДЗЯ. Благі чалавек сваімі паводзінамі, учынкамі шкодна ўздзейнічае на грамаду або стварае пра калектыў дрэннае ці непрыемнае ўражанне. Санько: Аднаго Юрку упусцілі, а ўся хата заюрылася; Як адна сарока хвост задзярэ, то за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блат, грынблат, грьшблат, зеж, зяуляецца, кўбля
16 👁