ёю ўсе. Ляцкі: Паршывая аўца ўсё стада порце; Насовіч: Адна паршывая аўца ўсё стада заражав; Федароўскі: Ад на дрыслівая гавенка ўсё стада запаганіцъ; Адна задрыстаная гавенка (гаўца) усе стада абасрала. АДНАМУ Й У КАШЫ НЯСПОРНА *. Аднаму спору няма як у працы, так і ў ядзе. Дрэнна аднаму, бо ў адзіноце ніколі справа не ладзіцца. Грынолат: Адзін і ў кашы няспорны; Адзін і ў кашы прападзеш. АДНО ВОКА Й ТОЯ СПАЦЬ ХОЧА. Пра нядбайнага гаспадара, у якога ёсць толькі адна рэч (дзіця, жывёла), якую трэба даглядаць. Гл. C. 171. АДНОЙ MATKI ДЗЕТКІ, ДЫ НЕАДНОЛЬКАВЫЯ ПЕСЬНІ ПЯЮЦЬ. Хоць i аднаго краю людзі, але маюць розныя перакананні. АДНОЛЬКАВА РАЗБРАХАЎСЯ, ДЫК АБ КРОСНЫ ПАПЫТАЎСЯ. Пра гаварлівага чалавека, які перапрошвае, што памыліўся ў гутарцы або сказаў непатрэбнае слова. Кроены — жаночая справа, пра якую мужчына не павінен гаварыць. АДНОЛЬКАВА, БРАЦЯ, ГІНІШ, ДЫ К АДДАЙ МНЕ I КАНАПЛІНІЦ. Калі губляеш самае дарагое, не шкадуй усё астатняе. АДНУ АВЕЧКУ СТРЫГУЦЬ, А СЕМ ТРАСЕЦЦА *. Не так страшна кара, як пагроза яе выканання. Калі караюць аднаго, то для другога гэта з'яўляецца папярэджаннем. Насовіч: Авечку стрыгуцъ, а баран дзівіеь (дрыжыцъ); Федароўскі: Авечку стрыгуцъ, а баран дрыжыцъ. АДНУ ДЗІРКУ ЛАДЗЬ, А ДРУГАЯ ТАМ ЖА ГЛЯДЗЬ. Старую благую рэч не варта ладзіць, бо не аплаціцца. Так скардзяцца на свае беды, на нястачу. Насовіч: Усіх дзюраў ніколі не залатаеш: адну залатаеш, то дзве прадзярэцца; Федароўскі: Дзіры дзіраю не залатаеш; Пакулъ адну дзіру залатаеш (заткнеш), то другая зробіцца. АДНЫХ БАЦЬКОЎ ДЗЕЦІ, ДЫ НЯРОЎНЫЯ. Калі родныя браты маюць розныя характары і погляды. Кажуць таксама пра аднолькавыя рэчы, але рознага гатунку. АДРЫГНУЦЦА ВАЎКУ АВЕЧЫ СЬЛЁЗЫ. За зробленыя слабаму крыўды крыўдзіцель паплаціцца. Гаворыцца як перасцярога або пагроза крыўдзіцелю ці суцяшэнне пакрыўджанаму. Ляцкі: Адалъюцца ваўку авечыя слёзкі; Грын
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, зяўляецца, тэта
59 👁