блат: Адрыгнуцца ваўку кароўі слёзы; Федароўскі: Пабілі воўка гавеныя слёзы; Санько: Колькі б воўк ні валок, павалакуць i воўка; Будзе i на крапіву мароз. АЙ, ГВАЛТ! ЖЫДЫ МЭНДАЛЯ Б'ЮЦЬ! Кажуць, калі пачуюць нейкую незвычайную i смешную навіну. АПЁКСЯ НА МАЛАДЭ, ДЫК СТУДЗЯ Й НА ВАДЗЕ * Той, хто ўжо аднойчы пацярпеў няўдачу, робіцца занадта асцярожным, прадбачлівым. Насовіч: Абпарыўшысь на малацэ, i на ваду студзіць; Грынолат: Апёкшыся на малацэ, i на халадок студзіць будзеш; Хто на малацэ апарыўся, той на халодную ваду дмухае; Федароўскі: Апарыўшыся на малацэ, то i на ваду падмухаеш. АПОШНЯГА I Ў САЛДАТЫ НІ БЯРУЦЬ. Кажа той, хто не хоча аддаць апошняе, пакідае нейкую частку на запас. Федароўскі: Яшчэ апошняга (жыта) у пен не ўсыпаў. АПОШНЯЯ Ў ПАПА ЖОНКА *. Гавораць таму, хто не хоча аддаць апошняга, а таксама ў адказ на застольны заклік выпіць чарку: «Дай Бог не апошняю!» АРЖАНАЯ КАША САМА СЯБЕ ХВАЛЯ. Кажуць пра таго, хто сам сябе хваліць. Аржаная каша сапраўды нясмачная. Яе вараць, калі жыта не хапае на хлеб. Насовіч: Аржаная каша сама сябе хваліць; Грынолат: Грэцкая каша сама сябе хваліць; Раманаў: Усякая каша сама сябе хваліць; Федароўскі: Хто хоча, каб яго хвалілі, той сам сябе ганіць. АУГІННЯ НЯВІННА, Й ІГНАТ HI BIHABAT. Гавораць, калі адзін звальвае віну на другога. АЎДЗЕЙ УСЁ МІЖ ЛЮДЗЕЙ. Кажуць пра хітрага, бессаромнага, нахабнага чалавека, які ўмее прыстасоўвацца да кожнай кампаніі, каб нечым пажывіцца. АХВОТА ГОРШ НЯВОЛІ *. Гаворыцца тады, калі бяруцца за што-н. складанае, цяжкае і г. д. не па патрэбе, а па жаданню, бо гэта чалавеку па душы. Насовіч: Ахота хужы няволі; Федароўскі: Ахвота горай няволі. Б БАБА КАЧАРГУ МІНЯЛА I ТРЫ ДНІ ГУЛЯЛА *. Прымаўляюць ахвотнікі да дармавой выпіўкі, каб ім паставілі барыша, калі іх сябра прадае ці купляе што-н. Аздамічы: Баба ковеню продавала, дай то магарыч піла (Тураўск. сл. Т
Дадатковыя словы
бюць, грынблат, тэта
17 👁