БАГАТАМУ I ЧОРТ ДЗЯЦЕЙ КАЛЫША *. Багатаму няма пра што клапаціцца, бо яму ва ўсім шанцуе, усё ўдаецца. Насовіч: Багатаму чорт дзяцей калыша; Грынолат: Багатаму чорт дзеці калыша; Санько: Багатаму i чорт маслам кідае; Багатаму скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча; Багатаму ў полі родзіць, а беднаму ў хаце плодзіцъ; Федароўскі: Багатаму чорт дзеці калыша, а беднаму з калыскі выкідае. БАГАТЫ ДЗІВІЦЦА, ЧЫМ БЕДНЫ ЖЫВІЦЦА *. Нягледзячы на свае багацце, багаты таксама мае ў нечым патрэбу, у сувязі з чым у яго выклікае здзіўленне, як гэта бедны задавальняе свае шматлікія нястачы. Жартаўлівая станоўчая ацэнка жыццёвасці небагатага чалавека. Ляцкі: Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца; — Не дзівіся, багачу, я і за цябе заплачу; Насовіч: Няхай багач дзівіцца, чым худы жывіцца; Грынолат: Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багача дзяецца; Федароўскі: Багаты дзівіцца, чым гарушчы (убогі) жывіцца. БАГАТЫ НЯ ВЕДАЯ, ЧЫМ БЕДНЫ АБЕДАЯ. Заможнаму чалавеку, які можа карыстаццд ўсім, чым захоча, цяжка ўявіць, чым харчуецца бедны, які жыве ў пастаяннай нястачы. Санько: Багаты не ведае, чым бедны абедае. БАДЛІВАЙ КАРОВЯ РОГ УЦІНАЮЦЬ. Шкоднага чалавека абясшкоджваюць, калі той збіраецца зрабіць што-н. благое. БАЛАЗЕ ТАМУ ЖЫЦЬ, ЧЫЯ БАБА ЎМЕЕ ВАРАЖЫЦЬ. Добра таму разважаць, у каго жонка добрая гаспадыня. Жартам кажуць пра таго, хто робіць крытычныя заўвагі пра беднасць другога, калі самому шанцуе ў жыцці. Федароўскі: Нечага варажыцъ, калі пад носам ляжыцъ (калі пад бокам ляжыцъ). БАШ ЦБ У ГРУДЗЯХ, НЯ БЫЦЬ У ЛЮДЗЯХ. Пра таго, хто хацеў бы пабываць у свеце, але хвароба перашкаджае. БАЛЯ ВАЛ I, ПАКУЛЬ ГОЛЫ СТАЛІ. Безклапотнае, разгульнае жыццё прыводзіць да разарэння. БАЦЬКА ЗЬБІРАЎ ВОЙКАЮЧЫ, А СЫН ПУСКАЯ ГОЙКАЮЧЫ. Бацька нажываў гаспадарку з вялікімі пакутамі і турботамі, а сын яе прапівае. БАЦЬКА ШАПКІ НЕ КУПІЎ - НІХАЙ ВУШЫ МЕРЗНУЦЬ *. Пра таго, хто не хоча апранацца ў про
Дадатковыя словы
блат, грынблат, тэта
15 👁