стую адзежу або працаваць на простай рабоце, займаць нізкую пасаду. Насовіч: Не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць; Федароўскі: Hi купіў mamo шапкі, ніхай ушы мерзнуць. БАЦЬКІ ЗАПАЗУХІ ДЗЯРУЦЬ, ДЗЕЦЯМ ХЛЕБ ХАВАЮЧЫ, А ДЗЕЦІ ЗАПАЗУХІ ДЗЯРУЦЬ, АД БАЦЬКОЎ ХЛЕБ ХАВАЮЧЫ. Пра любасць бацькоў да сваіх дзяцей i няўдзячнасць апошніх. Федароўскі: Бацькі пазухі падзяруць, дзецям носячы, а дзеці ад бацькоў хаваючы. БАЧА ВОКА, ДЗЕ ПЯЧЭЦЦА KOKA *. Кажуць пра чалавека кемлівага, які ціснецца туды, дзе можна пажывіцца. Насовіч: Бачыць вока, дзе пячэцца кока. БАЧА ВОКА, ДЫ ІСЬЦІ ДАЛЁКА. Гультаю што-н. i спадабаецца, але ён лянуецца зрабіць намаганне, каб дасягнуць мэты. БАЧА ВОКА, ДЫ ЛЯЖЫЦЬ ВЫСОКА. Хоць рэч i панадная, але шкада клопатаў, каб яе дасягнуць. Насовіч: Бачыць вока, да ляжыць высока: Санько: Бачыць карова, што на павеці солома; Федароўскі: Бачыць око, але лежыць высоко. БАЧЫЎ БОГ ПРАЦУ, АЛІ ПАШКАДАВАЎ МАЗАЛЯ. Гавораць гультаю, які хваліцца, што шмат работы зрабіў. БАЧЫЎ, КУМ, СОНЦА? * Гавораць, калі паказваюць прастаку няхітры сакрэт пра працу, якога ён раней не разумеў, або выказваюць суразмоўніку здзіўленне, пачуўшы ад яго што-н. незвычайнае, нечаканае. Ліцвінка: Ці чуў, кум, сонца, ці бачыў гром? Федароўскі: Бачыў, куме, сонца?! — Бачыў!Янкоўскі: Чуў, кум, сонца? Бачыў гром? БЕДНАЙ СІРАЦЕ ДАВАРЫЦЦА Ў ЖЫВАЦЕ. Беднага сваяка можна пачаставаць i нясмачнай ежай, падарыць яму танную рэч i да т. п. Лепешаў: Сіраце прыкіпіць (дакіпіць) у жываце; Грынолат: Сіраце дакіпіць i ў жываце; Федароўскі: Сіраце дакіпіць i ў жываце. БЕДНЫ Ў БАЛОЦЯ. Ніхто акрамя ўбогіх старцаў не любіць, каб яго звалі бедным. Бедным называлі чорта, які вечна сядзіць у балоце. БЕЗ КАЖУХА БЯРЭ СКРУХА. Жартуюць з таго, хто апрануўся модна, але трасецца ад холаду. БЕЗ ПАДЖОГІ I ДРОВЫ НЕ ГАРАЦЬ. Без падахвочвання ці прынукі работа не спорная. Таксама гавораць з
Дадатковыя словы
грынблат
18 👁