асуджэннем, калі пры чыіх-н. нагаворах абвастраюцца спрэчкі, сваркі, непрыязныя адносіны паміж людзьмі. БЕЛЫЯ РУКІ ЧУЖУЮ ПРАЦУ ЛЮБЮЦЬ. Гэтак кажуць сяляне багатым ліхвярам, наогул усім тым, хто карыстаецца працай чужых рук. БІ I ТАЎКАЧОМ, АБЫ БЫЛО ПА ЧОМ. Можна караць чалавека, але перш трэба разабрацца, ці вінен ён; а калі ён слаб здароўем, не можна жорстка біць. БІДА, КАЛІ НЯ П 'ЕЦЦА ВАДА. Кажуць пра безнадзейна хворага. БІДА ПА БЯДЗЕ, ЯК ПА НІТАЧЦЫ ІДЗЕ. Кажуць, калі адна за адной адбываюцца непрыемнасці. Калі здарылася бяда, чакай за ёю другую. Насовіч: Бяда m бядзе, як na нітачцы ідзе (ідзець); Федароўскі: Бяда бяду гоніць. БІДА, ХОЦЬ I МУЧА, АЛЁ ЖЫЦЬ ВУЧА. Няшчасце i цяжкасці выпраўляюць чалавека, спрыяюць набыццю ім жыццёвага вопыту ў іх пераадоленні. Насовіч: Бяда хоць мучыць, да жыць вучыць; Санько: Бяда вымучыць i вывучыць; Федароўскі: Бяда розуму ўчыць; Як бяда дакучыць, чалавека розуму ўчыць (тады чалавека розуму навучыць). БІЗ АХВОТЫ HIMA Й РАБОТЫ. Прымусовая праца не дае пажаданых вынікаў. Федароўскі: Дзе німа ахвоты, там німа работы. БІЗ ВУСОЎ, БІЗ БАРАДЫ, ЯК ЧОРТ МАЛАДЫ. Гэтак высмейваюць блазна, якому нельга давяраць. Федароўскі: Быз вусоў, быз барады, так, як чорт малады. БІЗ НАВУКІ I ЛАПЦЯ НЕ СПЛЯЦЕШ. Каб выканаць самую простую работу, перш трэба ёй навучыцца. БІЦЦА НІ ГАДЗЩЦА I ЛАІЦЦА НІ ДАЗВАЛЯІЦЦА. Так павучаюць дзяцей, каб яны жылі ў згодзе. БЛАГАЯ ЗЯМЛЯ I НЯ РОДЗЯ I НАСЕНЬНЯ НЯ ЗВОДЗЯ. Так гавораць, калі селянін не адважваецца кінуць зямлю, бо мае зямлю і надзею на паляпшэнне. У крайній выпадку, колькі насеяў на благой зямлі, столькі і намалоціш. БЛАГАЯ ЗЯМЛЯ I ПРОЧ НЯ ГОНЯ, I ХЛЕБА НІ ДАЕ. Так кажуць пра бескарысную рэч, якая прываблівае толькі знешне, вонкава. БЛАГАЯ ТАЯ ДАМОВА, ДЗЕ ВАЛА БАДЗЕ КАРОВА. Гаворыцца, калі жонка вядзе парадкі ў гаспадарцы ці ў
17 👁