хаце, а мужык слепа выконвае яе загады. Федароўскі: Няхай таго вала ваўкі з 'ядуць, каторага каровы боруць (бора карова). БЛАГІ СУСЕД ГОРШ ЗА СКУЛУ. Скула згіне, а сусед будзе дакучаць да веку. БЛАГОЕ ПАЛАЖЭНЬНЯ I ДОБРАМУ СПАКУШЭНЬНЯ. Кажуць, калі добрая рэч знаходзіцца без дагляду i яна можа хутка знікнуць. БЛАГОМУ ВІДУ ДЫ ЎРЭЖ I НОСУ. Калі да дрэннага дадаць дрэннае, то i гэта будзе заўважана. БЛАГІ ГРЫБ ХРУШЧ, А БІЗ ЯГО ПУШЧ. Кажуць пра старога чалавека, які ўжо ні да чаго не здатны, але хоць хату даглядае. БОГ ВІДЗЯ, ХТО КАГО КРЫЎДЗЯ. Так гавораць пакрыўджаныя або іх суцяшаюць, што i на крыўдзіцелей прыйдзе кара божая, калі выявіцца іх махлярства i несумленнасць. Насовіч: Бог відзіць, хто каго абідзіць; Бог усё бачыць i чуе; Санько: Бог не Мікітка, павыламіць лыткі. БОГ ДАЎ, БОГ I ЎЗЯЎ *. Выказванне пакорлівасці пры якой-н. страде. Такімі словамі суцяшаюць пацярпеўшых, калі ў іх памерла дзіця, скаціна здохла i г. д. Федароўскі: Бог возьме, Бог аддась. БОГ ЗВІДЗЯ, ЧЫЙ БАРАН, А ЧЫЙ ПЕВЕНЬ. Гаворыцца ў надзеі, што справядлівасць пераможа. Так прыказвае пакрыўджаны, напамінаючы Богу, што яго ахвяра больш вартая. БОГ I ЛЕСУ HI ЗРАЎНЯЎ *. Гавораць пра людзей, якіх немагчыма зрабіць аднолькавымі хоць у якіх-н. адносінах: па характару, паводзінах, поглядах. Ляцкі: Як Бог лесу не зраўнаваў, так i людзей; Грынолат: Бог лесу не ўраўняў, а людзей тым больш. БОГ МАЎЧОН, АЛЕ ЛУЧОН. Махляра, ашуканца заўсёды што-н. выдасць. Бог цярплівы і не адразу карае злачынца. Насовіч: Бог не стучон, да лучон; Санько: Бог не Мікітка, павыламіць лыткі. БОГ НІ ГУЛЯЯ, ДЫ ЛЮДЗЕЙ РАЎНЯЯ *. Кажуць так пра багацея, які збяднеў, або пра бядняка, які разбагацеў. Насовіч: Бог не гуляець, а дабро перамераецъ: у аднаго возьме, а другому дасць; Санько: Бог не гуляе, шмат палатна мае да багатым торбы нагатаўляе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, тэта
12 👁