БОГ НІ ЦІЛЯ - ПАЗНАЯ КРУЦІЛЯ *. Махляра рана ці позна выкрыюць па яго ашуканскіх махінацыях. Ляцкі: Бог не цяля: ён відзіцъ круцеля; Насовіч: Бог не цяля, відзіць круцяля; Грынолат: Бог не цяля, бачыць круцяля; Раманаў: Бог не цяля, ён забачыць круцяля; Санько: Бог не цяля, пазнаё круцеля. БОГ НЯ РОЎНА ДЗЕЛЯ. Адны людзі багатыя, другія занадта бедныя, адны займаюць высокую пасаду, другія нізкую і г. д. Федароўскі: Бог няроўна дзеліць: аднаму дае многа, а другому мала. БОГ НЯ СЛУХАЕ, ШТО СВІНЬНЯ РУХАЯ *. Сумленныя людзі не звяртаюць увагі на паклёпы кляўзнікаў. БОГ СВАЮ ПУНЬКУ АДЧЫНІЎ. Пасля зімы стала цёпла, і статак пайшоў на свежую траву. БОГА ХВАЛІ, АЛІ I ЧОРТА НІ ГНЯВІ *. Не трэба рабіць благіх учынкаў не толькі добрым людзям, але і шкадлівым. Нікога не настройвай супраць сябе. Федароўскі: Бога хвалі і чорта не гняві; Бога прасі і чорта ў злосць не ўвадзі. БОЖА, ПАМАЖЫ, А ТЫ, ГУЛЬТАЙ, НІ ЛЯЖЫ *. Прымаўляюць гультаю, каб ён пачынаў працаваць, а не чакаў нейчай дапамогі. БОЛІ ЗАХОДУ, ЯК РАБОТЫ. Болей страчана часу на падрыхтоўку да работы, чым на саму работу. Федароўскі: Больш заходу, як карысці. БРАТ ЗБОКУ, А СУСЕД НА ВОКУ. Трэба леней дапамагаць суседу, як брату, бо сусед заўсёды побач і можа пры патрэбе дапамагчы. БРАЦЬ - САКОЛЬНЯ ВОЧЫ, А АДДАВАЦЬ - CAВІНЫ. Пазычаць — лёгка, вяртаць доўг — цяжка. БУДЗЕ МЫШАМ ГНЁЗДАЎ- Гавораць пра тую сям'ю, дзе зарадзіўся лён, а дзеўкі гультаяватыя. БУДЗЕ ЧЫМ ЧУЖЫ ПАХ АД BAKHA АДГАНЯЦЬ. Гэтак прыказвае бедны, калі зарэжа на мяса нейкую жывёліну. БУДЗІМ МУЧЫЦЦА, ПАКУЛЬ СЬМЕРЦЬ ЛУЧЫЦЦА. Кажа той, хто не мае надзеі на паляпшэнне жыцця. БУДЗЯ КІРМАШ I НА НАШАЙ ВУЛІЦЫ. Прыйдзе i да нас удача, здзейсняцца нашы надзеі, даб'ёмся i мы свайго. Санько: Будзе i на маім рынку торг (кірмаш); Загляне сонца i ў наша ваконца
Дадатковыя словы
грынблат, дабёмся, сямю
14 👁