БУДЗЯ ПАРА, ВЫРАСЦЯ I ТРАВА *. На ўсё будзе свой час, толькі не трэба траціць надзей і цярпліва чакаць вынікаў сваей працы. Федароўскі: Будзе пара, парасце трава; Будзе такая пара, што вырасце трава. БЫЛО, ДЫ ВАДОЙ СПЛЫЛО. Гавораць пра страту дарагой рэчы ці часу, якіх не вернет. БЫЎ ГЭРМАН, ДЫ СЫГРАЎ ЦЫГАН. Прыказваецца пра чалавека, які даўней жыў у багацці і славе, а пасля збяднеў i скарыўся абставінам. Гл. c. 199. БЫЎ НА KAHI I ПАД КАНЁМ *. Гаворыцца пра таго, хто быў пераможцам i пераможаным. БЯЛО HI БЯЛО, АБЫ Ў ВАДЗЕ БЫЛО *. Пра неахайнае мыццё бялізны, якая пасля паласкання застаецца нячыстай. Наогул пра неахайную працу, пасля якой застаецца шмат хібаў. БЯРЫ СВАЕ ЦАЦКІ, Я 3 ТАБОЙ НЯ ГУЛЯЮ. Kaжуць, калі двое не сышліся ў поглядах, не падзялілі што-н. паміж сабой, пасварыліся. БЯРЭШ КАРОЎКУ, ДЫК БЯРЫ I ВЯРОЎКУ. Страціўшы вялікае, няма чаго шкадаваць малое. Калі гіне гаспадарка, то гаспадар адцасць i дробную рэч, бо яна яму не патрэбна. Насовіч: Бярош кароўку, бяры ж i вяроўку. Грынолат: Прапала кароўка, npanadaŭ i вяроўка; Прапала кароўка — няхай npanadae i вяроўка; Федароўскі: Калі з 'елі кароўку, то з 'ешце i вяроўку. Б'ЮЦЬ I ПЛАКАЦЬ HI ДАЮЦЬ. Жартаўліва кажуць пра пакрыўджанага, якому нельга паскардзіцца на крыўдзіцеляў. Б'ЮЦЬ H1 ЗА ТОЯ, ШТО ЎКРАЎ, АЛІ, ШТО НЯДОБРА СХАВАЎ. Гэтак прыказваюць тыя, хто пасылаў злодзея красці. Гэтыя ж праваахоўныя органы, калі зловяць злодзея з крадзеным, яго судзяць. Федароўскі: Не за тое білі, што ўкраў, да за тое, што кепска схаваў. В В АДА ПА АДНЭЙ КАПЦА КАПАЯ, АЛІ Ў КАМІНІ ДЗІРКУ ПРАБІВАЯ. Частымі і настойлівымі дзеяннямі можна дасягнуць многага. Жаданы вынік дасягаецца, калі робіцца нешта паволі, але неадступна, паступова і ўпарта. Грынолат: Капля па каплі і камень ламае
Дадатковыя словы
блат, бюць, грынблат
19 👁