ВАЖЫШ НА РЫБКУ, ДЫК ВАЖ I НА ЮШКУ. Не трэба шкадаваць выдаткаў на нязначнае, калі ад яго залежыць поспех у вялікім. Калі нехта не пашкадаваў грошай на што-н. вялікае, дык знойдзе і на таннае. Насовіч: Важыш на рыбку, важ і на юшку; Федароўскі: Важыў на рыбку, важ і на перац. ВАЛАЧАШЧЫ САБАКА ДА КОЖНАГА ЛАШЧЫЦЦА. Прамаўляюць так пра распушчаную і прыкра ветлівую да кожнага сустрэчнага асобу. ВАСТРЫ, СУЧКА, ЗУБЫ - КУХАР КОСТКУ ДАСЬЦЬ. Пра ліслівага паддізніка. ВАЎКА БАЯЦЦА, У ЛЕС НЕ ХАДЗІЦЬ *. Калі баяцца цяжкай работы, якая прадбачыцца, то не варта наогул брацца за справу. Насовіч: Баючыся воўка, і ў лес не хадзіць; Санько: Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць; Баяўшыся трэску, i ў лес не трэба хадзіць. ВАЎКА НОГІ КОРМЮЦЬ *. Каб дасягнуць чаго-н., трэба не сядзець на адным месцы, а выстарацца нечага карыснага. Федароўскі: Ваўка ногі жывяць (гадуюць); Санько: Пасланцамі воўк не сыты; Старца кій корміць. ВАЎКОМ ВАЎКА НІ ЗАЦКУЕШ. Калі злачынец пакрывае другога злачынца. ВЕДАЎ БОГ, ШТО НЕ ДАЎ СЬВІНЬНІ РОГ *. Гаворыцца пра таго, хто, атрымаўшы ўладу, багацце, пачаў бы злоўжываць сваім становішчам. Насовіч: Не дай Бог свінні рог, а мужыку панства; Рапановіч: Не дай Бог свінні рог: нічога на дарозе не прапусціцъ; Федароўскі: Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўсей свет спарола б; Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ведаў, што ўсей свет спарола б: што лычом, то лычом, а решту рогачом. ВЕК АЗДОБЫ Ў ВЯНКУ НІ ЗНАСЩ Ь. Гэтак адказвае той, каму робяць закіды, што ён блага прыбіраецца. ВЕК ВЕКУ ПАДАСЬЦЬ. Гавораць, калі рэч модна зроблена. Федароўскі: Век веку падасцъ i па веку на рок застанецца. ВЕК ЖЫВІ, ВЕК ВУЧЫСЯ, А ДУРНЫМ ПАМРЭШ *. Усіх мудрасцяў свету не ахопіш розумам, але трэба пастаянна вучыцца. Гавораць таксама, калі даведваюцца пра што-н. новае, раней невядомае. Ляцкі: Век жыві, век учыся, а ўсё дурнем памрэш; Санько: Што жывем, то вучымся
15 👁