Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца; Колькі робіш, столькі вучыся. ВЕК ЧЫСТА H1 ПІРАХАДЗІЦЬ, ЛАСКАВА H1 ПІРАЖЫЦЬ I СМАЧНА HI ПІРАЕСЬЦІ *. Адказ на заўвагу таму, хто наракае каму-н., што той не чыста адзяваецца, не заўсёды ласкавы або дрэнна харчуецца. ВЕТРАМ ПРЫШОЎ, ВЕТРАМ ПАШОЎ. Пра непрадказальнага ва ўчынках чалавека. Пра тое, што наляціць, наробіць крутні ці бяды i далей панясецца. Федароўскі: Пашло з ветрам. BICHA I ВОСЕНЬ НА РАБОЙ КАБЫЛЯ ЕЗЬДЗЮЦЬ *. Гэтыя поры года цяжкія ў жыцці селяніна: вясной скаціна худая, а ўвосень каровы перастаюць даваць малако, часта непагодлівае надвор'е. ВОЛЬНАМУ ВОЛЯ, А ШАЛЁНАМУ ПОЛЯ *. Гавораць таму або пра таго, хто дзейнічае па-свойму, не слухаючы чыіх-н. саветаў, не згаджаецца з кім-, чым-н. Санько: Шырокае поле: ідзі, куды воля; Вольному воля, шалёнаму поле; Федароўскі: Вольному воля, а спасёнаму (сьвятому) рай. ВОСЬ ВАМ I СЬПІТКІ I З 'ЕДКІ. Прыгаворвае гаспадыня, ставячы гасцям на стол апошнія запасы харчоў. ВОСЬ ХАМУТ ВАШ I ДУГА, I Я ВАМ БОЛІ Н1 СЛУГА. Гаворыцца таму, з кім хто-н. адмаўляецца падтрымліваць якія-н. сувязі ці весці справу. Так кажа парабак, пакідаючы без пары гаспадара, або працаўнік, які пакідае якую-н. работу. Насовіч: Вот табе хамут і дуга, а я табе не слуга; Грынолат: Хамут не дуга, я табе не слуга. ВОЎК ДА ЛЕСУ ЦЯГНЯ. Так характарызуюць дзікаватага чалавека, які ігнаруе грамадскую думку, ухіляецца ад грамады. Гл. с. 171, 197. ВОЎК I ЛІЧАНАЕ БЯРЭ. Пра злодзея, які бярэ апошняе. Яшчэ, карыстаючыся абставінамі, гавораць жартам. Насовіч: Воўк і шчотанае бярэ; Федароўскі: Воўк і лічаныя гавечкі (гоўцы) бярэ. ВОЎК ПАСЛАНЦАМІ HI КАРЫСІН. Калі паслаць злодзея за чым-н., то ён не прынясе, а сабе забяре. ВОЎК САБАКІ HI БАІЦЦА, АЛІ ЗЬВЯГІ HI ЛЮБЯ. Надакучлівыя дакоры, прыдзіркі, абгаворы да людзей уплывовых з боку нікчэмных выклікаюць толькі агіду i непрыемную рэакцыю. Таксама пра высокіх чыноўнікаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, надворе
16 👁