хабарнікаў, якія не баяцца людской гаворкі пра іх злачынствы, але гэтая гутарка для іх дакучлівая. Насовіч: Воўк не баіцца сабакі, да звягі яго; Грынолат: Воўк сабакі не баіцца, да звягі яго не любіць; Федароўскі: Воўк сабакі не баіцца, да толькі звягу ненавідзіць. ВОЎК, ВОЎК! ІДЗІ КАЗЛЫ ДРАЦЬ. Прымаўляюць, калі хто-н. без сораму расхвальвае сябе. ВОЎК, ДЗЕ ПЛОДЗІЦЦА, ТАМ НІ БЯРЭ. Злодзеі, дзе жывуць, там не шкодзяць, каб на іх не было падазрэння. Насовіч: Воўк не робіць шкоды блізка; Грынолат: Воўк ля свайго логава не шкодзіць; Федароўскі: Воўк паблізу свайго кубла шкоды не робіць. ВОЎЧА ДОЛЯ РАСЫДЕ СКОРА. Кажуць пра маладую жывёліну, якая хутка расце, і пра прыгожую дзяўчыну. Першую, згодна з народным павер'ем, хутка з'есць воўк, другая — не работніца ў бацькоўскім доме, бо хутка выйдзе замуж. Федароўскі: Воўчая доля хутка расце; Што суджана воуку, тое хутка расце. ВУСЫ БЕЛЫЯ - РУКІ ЧОРНЫЯ. Вусы белыя, бо ўжо стар, рукі чорныя, бо гаспадар. ВУЧЫСЯ ГАЛЩЬ НА СВАЕЙ БАРАДЗЕ. Калі малады майстар сапсаваў матэрыял, то яго павучаюць такімі словамі. ВЫБІРАЙ КАБЫЛУ ГАРБАТУЮ, А ЖОНКУ ЛУПАТУЮ. Парада будачаму гаспадару: гарбатай кабылы ніхто не ўкрадзе, а лупатай жонкі ніхто не звядзе. ВЫВІДЗІ 3 ХЛЕВА АПОШНЮЮ КАРОЎКУ, ДЫК НА ПАЛЯВАНЬНІ БУДЗЯ ШАНЦАВАЦЬ. Раяць таму, каму на паляванні не шанцуе; з паляўнічага і гаспадар ніякі. ВЫПЛЮНІНАГА НІ ПАДНІМІШ *. Кажуць пра таго, хто без патрэбы канфліктуе з чалавекам, да якога яшчэ прыдзецца звярнуцца. Насовіч: Выплюнуўшы, не падымеш слюны. ВЫСАКА ЛЁТАІШ, АЛЕ НІЗКА СЯІДЗІШ. Насмешліва кажуць фанабэрыстаму чалавеку, які бярэцца за справу, на якой абавязкова збанкрутуе. Грынолат: Высока лятаеш — нізка ўпадзеш; Высока паляціш, дык нізка сядзіш, Федароўскі: Высока падляцеў, дык нізка сеў. ВЯСЕЛЬЛЯ - ЧОРТАВА ПРЫСЕЛЬЛЯ, А ХРЭСЬБІНКІ, РАДЫ - ДАЙ, БОЖА, КОЖНЫЯ ГАДЫ. На вя
Дадатковыя словы
грынблат, зесць, паверем
14 👁