Старонка 29
◀ / 322 ▶
селлі прысутныя часцей за ўсё паводзяць сябе голасна, разняволена, вольна, а на хрэзьбінах зазвычай прыстойна, годна. Насовіч: Вяселле без звадкі не бывае; Федароўскі: Вяселле без разбою не бывае. ВЯСНОЙ — КОРАБ ВАДЫ, А КОЎШ ГРАЗІ, А ВОСЕНЯЙ — КОЎШ ВАДЫ, А КОРАБ ГРАЗІ. Вясной вада хутка высыхае, а восенню наадварот — марудна. Ляцкі: Вясной вядро вады, а лыжка балота, а ўвосень лыжка вады, а вядро гразі; Федароўскі: Вясною цэбар вады — ложка гразі, а восенню ложка вады, а вядро гразі. ВЯСНОЙ І КАЧКА ПРАЧКА. Калі ў час разводдзя шмат вады ўвесну, тады нават самы нявопытны ў гаспадарчых справах чалавек можа памыць бялізну. Спрыяльныя ўмовы садзейнічаюць хуткаму вырашэнню справы. Г ГАЛАВА НА ВЕК. Пра таго, хто бядуе па якой-н. матэрыяльнай страце. Калі ёсць галава, то можна набыць яшчэ не адну такую рэч. ГАЛОДНАМУ ХЛЕБ СЬНІЦЦА *. Галодны толькі пра страву думае. Гавораць пра таго, хто марыць пра запаветнае жаданне. Лепешаў: Галоднаму не спіцца, калі хлеб сніцца; Насовіч: Галоднаму хлеб на вуме, а п'янаму — хмель; Грынблат: Галоднай куме пірагі наўме; Галоднай куме сала наўме; Санько: Галоднай курцы проса на думцы; Галоднаму каню авёс сніцца. ГАНЧАР У ЧАРАПОХ ЕСЬЦІ ВАРА. Пра рамесніка, які не забяспечвае самога сябе сваімі вырабамі, бо робіць для іншых. Грынблат: Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць; Федароўскі: Ганчар гаршкі лепіць, а сам у чарапку есці варыць. ГАРА З ГАРОЙ НЯ СОЙДЗІЦЦА, А ЧАЛАВЕК З ЧАЛАВЕКАМ МОЖА СЫЙСЬЦІСЯ. Гаворыцца пры нечаканай сустрэчы з кім-н. або пры расставанні з кім-н. на няпэўны доўгі час з надзеяй на сустрэчу. Насовіч: Гара з гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавекам усягды; Грынблат: Гара з гарою не сыйдзецца, а чалавек з чалавекам сыйдзецца; Гара з гарою не сходзяцца, а чалавек з чалавекам заўсягды. Гл. с. 144.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁
◀ / 322 ▶