ГАРУЮ, БАЦЮШКА, ГАРУЮ: 3 АДНЭЙ КАРЧМЫ Ў ДРУГУЮ. Пра беспрабуднага п'яніцу. ГАТОВАЯ, ЯК ДУРНОЯ - САМО Ў РУКІ ЛЕЗЯ. Калі патрэбныя рэчы ляжаць навідавоку. ГВАЛТАМ АДАБРАЦЬ - АДБЯРЭШ, АЛІ ДАЦЬ 111 ДАСІ. Кажуць у выпадку, калі хто адмаўляецца ад пачосткі ці нейкай матэрыяльнай дапамогі. ГЛУХІ НЕДАЧУЯ, ДЫК ПРЫЛОЖА. Пра таго, хто, недачуўшы пачутага, змяніў сэнс сказанага наадварот. Насовіч: Глухі недачуе, дык прыложыць. ГЛУХОМУ ДВА ЗДАЕЦЦА *. Пра таго, хто недачуў i перапытвае. Гаворыцца ў адказ на просьбу або патрабаванне паўтарыць сказанае пры нежаданні рабіць гэта. Лепешаў: Глухому дзве абедні не служаць; Грынолат: Глухому дзве малебны не служаць. ГОІНАЙ РАНЫ НЯ ТРЭБА КВЯЛІЦЬ *. Не трэба ўспамінаць крыўды, не раздражняць каго-н. дакорамі пра мінулыя звадкі. Насовіч: Гоінай раны не трэба дражніць. ГОЛАД I КРАДЗЕ I МАНІЦЬ. Голад штурхае на розныя злачынныя ўчынкі. Насовіч: Голад i ілжэць i крадзець. Гл. c. 244. ГОЛАД НЯ ЦЁТКА. Голад прымушае рабіць супраць волі, пакарыцца абставінам. Кажуць так, калі ядуць не вельмі смачную страву або ў апраўданне дзеянняў, якія звязаны з пошукамі ежы. Насовіч: Голад не цётка, з 'ясі, што цапала; Грынолат: Голад не цётка, паглядзяць ды з 'ядзяцъ; Санько: Голад не дзядзіна, з 'ясі і крадзена; Голад не цётка, з 'есць, што патрапіць; Голодному асцюкі не колюща; Чорт з голоду й мух еў. ГОЛАМУ РАЗБОЙ НІ СТРАШАН *. У жабрака няма чаго адбіраць, на яго нападаць не будуць. Таму яму не страшныя і пагрозы. Грынолат: Голы разбою не баіцца; Санько: Старцу пожар не страшны; 3 жабрака сарочкі не здзярэш; Мокры дажджу не баіцца. ГОЛЫ ЗБІРАЙСЯ, А ГОЛЫ ГАТОЎ *. У беднага мала рэчаў, таму яму легка сабрацца. Кажуць так жартам каму-н. перад адыходам. Лепешаў: Голы, збірайся, голы гатоў; Грынолат: Голы, збірай! — Голы гатоў. ГОРА ВЫТРЫВАІШ, А РОСКАШЫ НЕ. Разгульнае жыццё да дабра не прывядзе
Дадатковыя словы
грынблат, пяніцу
19 👁