ГОРА ПЛАЧА I СКАЧА *. Каб выкруціцца з цяжкага становішча, чалавек вымушан рабіць нешта супраць сваей волі, выкручвацца або загульвае. Грынолат: Гора плача, гора скача, гора і песенькі спявае; Гора мучыць, гора вучыць, гора песенькі пяе. ГОРДУЮ ПЫХУ БОГ ЗЬ НЕБА СЬПІХА. Занадта ганарысты сам сабе шкодзіць. ГОРКА РЭДЗЬКА, ДЫ ЯДУЦЬ, ЛІХА ЗАМУЖ, ДЫ ІДУЦЬ *. Звычайна кажуць як суджэнне жанчыне: хай блага жанчыне, але трэба скарыцца лесу. Грынолат: Горка рэдзька, ды ядуць, кепска (дрэнна) замуж, ды ідуць. ГОСЬЦЬ — НЯВОЛЬНІК. Калі прымушаюць госця з'есці або выпіць лішняе. ГОСЬЦЬ МІЛЫ, I ХЛЕБА ШКОДА. Гавораць пра скупога гаспадара, а таксама ў выпадку з пахаваннем нябожчыка, з якім не трэба марудзіць. Насовіч: Госцъ міл, да хлеба жаль. ГОСЬЦЬ ПЕРШ Ы ДЗЕНЬ ЗОЛАТА, ДРУГІ ДЗЕНЬ СРЭБРА, А ТРЭЦІ - МЕДЗЬ I ДАМОЎ ЕДЗЬ *. Доўгія госці непажаданыя. Жартам так гаворыць сам госць, нагадваючы пра свае доўгае гасцяванне. Насовіч: Госць першы дзет золата, другі — серабро, трэці медзь, хоць із двору едзь; Федароўскі: Госць першаго дня золатам, а другого срэбрам, а трэцяго медзь і да дому едзь. ГОСЬЦЬ, ЯК I РЫБА, НА ТРЭЦІ ДЗЕНЬ СЬМЯРДЗЩ Ь. Калі ў гасцях, не чакай трэцяга дня — трэба выбірацца. ГРАЗА Ў ЛЕС НЯЙДЗЕ *. Пры выхаванні дзяцей пагроза дае непажаданыя вынікі. Строгасць, пагроза не праходзяць безвынікова. Насовіч: Граза ў лес не ходзіць, а па людзях; Грынолат: Граза ў лес не йдзець, а па людзях ходзіць. ГРОЗІН РАК, ДЫ ЗЗАДУ ВОЧЫ. Няма чаго баяцца, калі слабы пагражае дужаму. Насмешлівы адказ на чые-н. пагрозы. Насовіч: Грозен рак, ды ззаду вочы; Грынолат: Грозны рак, ды ззаду вочы; Грозен рак, ды дзе ў яго вочы? Раманаў: Грозен рак, ды дзе яго вочы? ГРОШ КРУГАЛ. Грошы хутка разыходзяцца на розныя патрэбы. Насовіч: Грошы круглы, ад того і коткі. ГРУН ГРУНУ ВОКА НІ ДЗЯЎБЕ *. Людзі, звязаныя агульнымі (звычайна карыснымі) інтарэсамі, не здрадж
Дадатковыя словы
грынблат, зесці
14 👁