ваюць адзін аднаму, дзейнічаюць згодна. Насовіч: Воран ворану вока не клюе; Янкоўскі: Груган гругану вока не выдзеўбе; Гад гада не джаліцъ; Вужака вужаку не джаліць; Воўк ваўка нідзе яшчэ не з 'еў. ГУЛІ HI АДНАГО Ў ЛАПЦІ АБУЛІ *. Бесклапотнае, гультаяватае жыццё прыводзіць звычайна да разарэння, беднасці. Настаўленне маладым не аддавацца разгульнаму жыццю. Санько: Не хочаш у маладосці працаваць, будзеш на старасці з торбачкай танцаваць; Змоладу банкетавалі, а над старасцъ жабравалі; Федароўскі: Гулі да дабра не даводзяць; Гулі, гулі, будзеш хадзіць без кашулі; Гулі, гулі дый у лапці абулі; Гулі плачам канчаюцца; Учора гулі, дзісяй гулі — будзеш хадзіць без кашулі. ГУЛЬТАЙ ЗА РАБОТУ, А МАЗОЛЬ ЗА РУКУ. У гультая ад работы адразу з'яўляюцца мазалі. Грынолат: Гультай за дзела — мазолъ за цела; Лежань за дзела, а мазолъ за цела; Санько: Людзі жыта жаць, а ў нас мазалі баляць; У няўмекі рукі калекі. ГУЛЬТАЙ ЛЯЖЫЦЬ, А ДОЛЯ БЯЖЫЦЬ. Прыгаворваюць, калі часам гультаю шанцуе. ГУЛЬТАЙ СЕМ РЭЧАЎ РАЗГАДАЯ, Гультай прычыну знойдзе, каб не працаваць. ГУЛЬТАЮ ХЛЕБ НА КІЮ *. Гультая трэба кіем заганяць, каб зарабляў на хлеб. ТЭТА ВЕДАЦЬ ТОЛЬКІ БОГУ ДЫ КАРОВЕ. Кажуць пра таго, хто мае бяду, якой іншым сорамна пахваліцца, лепш памаўчаць. ТЭТА ТАБЕ НЯ ЛЕТАШНІЯ ДРАЗДЫ. Прыгаворваюць таму, хто абяцае моцна трымаць сакрэт, але ніколі не стрымлівае свайго слова. д ДА АСЕЦІ! ДА АСЕЦІ! ДЫ КУДЫ БОГ ПАНЯСЕЦІ! * Прымаўляе той, у каго пытаюць, куды ён ідзе, а ён не хоча сказаць праўды. ДА ГАТОВАЙ КАЛ ОДЫ ДОБРА I АГОНЬ КЛАСЬЦІ. Добра пры пэўных запасах гаспадарку заводзіць. ДА НАШАГА БЕРАГУ НІЧОГА ДОБРАГА НІ ПРЫПЛЬІВЕ: ТО ТРЭСКА, ТО БРУД. Скарга на няўдачу ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат, зяўляюцца
21 👁