сямейным або грамадскім жыцці, калі малавартасны чалавек прыбудзе ў сям'ю, у суседства або з'явіцца на дзяржаўнай службе. ДА ПАРЫ ЖБАН ВАДУ НОСЯ *. Усяму прыходзіць канец: калі нешта старое зламаецца; калі нехта памрэ; калі зловяць злодзея, якому ўдавалася дагэтуль хаваць канцы. Насовіч: Да пары жбан ваду носіцъ; Грынолат: Да пары збан ваду носіцъ: як вуха (ручка) уварвецца, то й збан паб'ецца; Федароўскі: Да пары збан ваду носіцъ: вушка адарвецца, і збан разаб'ецца. ДА ЎБОСТВЕ ЖЫВЕ, ДЫ ХОЧА ЗБ ПЕРЦАМ ЕСЦЕ Хто бедна жыве ды далікатнасцяў патрабуе. ДАБРАДЗЕЯМ НА ЗДАРОЎЯ, ЛІХАДЗЕЯМ БЕЗГАЛОЎЯ. Пажаданне людзям у залежнасці ад таго, як яны ставяцца да таго, хто вымаўляе гэту прыказку. ДАВЯЛОСЯ ЧАРВЯКУ НА ВЯКУ. Пра вельмі редкую ўдачу, шчаслівы выпадак няўдачлівага чалавека. ДАЖЫЛІСЯ КУЛІКІ, ШТО НІ ХЛЕБА, НІ МУКЕ Пра людзей, якія зусім збяднелі, у каго не хапае самага неабходнага. ДАЖЫЛІСЯ ПАЛЯКІ, ШТО НІ ХЛЕБА НІ ТАБАКЕ Гаворыцца пра тых, хто збяднеў. Ляцкі: Дажыліся палякі: ані хлеба, ні табакі; Насовіч: Прыжыліся казакі: ні хлеба, ні табакі; Раманаў: Прыжыліся палякі: ні хлеба, ні табакі; Грынолат: Згалелі казакі: ні хлеба, ні табакі; Федароўскі: Дажыліся казакі: ні хлеба, ні табакі. ДАЙ, БОЖА, ГАСЦЯ, А ГАСПАДАР КАЛЯ ЯГО ПАЖЫВІЦЦА. Прыход госця для гаспадара вялікая радасць, бо ён пры госце і сам чарку вып'е ды лепшай ежы з'есць. Лепешаў: Госць у дом, Бог у дом; Госць на порог — радасць у хату; Насовіч: Дай Божа госця, і гаспадар пажывіцца. ДАЙ, БОЖА, СВАЁ СПАЖЫЦЬ, А НА ЧУЖОЕ НЕ РАЗІВАЦЦА. Пажаданне сумленных людзей не галіцца на чужое дабро. ДАЙ, БОЖА, ТУЮ ЗЬВЯРЫНУ, ШТО ХОДЗЯ ДЗЬВЯРЫМА. Лепей з'есці мяса са свойскай жывёлы, чым з дзікай, якую забіў на паляванні. ДАЙ, БОЖА, У ДОБРЫ ЧАС СКАЗАЦЬ, А Ў БЛАГІ ПАМАЎЧАЦБ. Прыгаворваюць, каб засцерагчыся ад урокаў, бо сваё можна ўрачы, калі сказаць пад нядобрую га
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, грынблат, зесць, зесці, зявіцца, пабецца, разабецца, сямю, тэту
20 👁